У гонар славутага мастака - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Вторник, 24 Марта 2015 00:00

У гонар славутага мастака

У музеі імя П. І. Баграціёна адкрылася выс­тава «Вяртанне на Радзіму» мінскай мастацкай суполкі «Абуджэнне».

Экспазіцыя пры­свечана 142-й гадавіне з дня нараджэння нашага славутага земляка, маста­ка-пейзажыста Станіслава Жу­коўскага. Ініцыятарамі праекта сталі мастакі Андрэй Лычкоў­скі, Фёдар Ладуць­ка, Уладзімір Сайко і Яўген Шунейка. Першую выставу яны правялі ў Пружанах, дзе прайшло дзяцінства мастака, а цяпер вырашылі наведаць Ваўкавыск — і гэта невыпадкова: менавіта на Ваўкавышчыне ў маёнтку Ендрыхаўцы ў 1873 годзе нарадзіўся Станіслаў Жукоўскі, які стаў класікам рускага, польскага і беларускага жывапісу. Яго палотны захоўваюцца ў музеях і прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Украіне, Польшчы і іншых краінах.

Сярод твораў «абуджэнцаў», прадстаўленых у экспазіцыі, ёсць некалькі прысвячэнняў Жукоўскаму і яго малой радзіме. Мастакоў суполкі «Абуджэнне» са славутым папярэднікам яднае любоў да прыроды. Яны таксама імкнуцца знаходзіць і адлюстроўваць новыя каларытныя матывы родных краявідаў, вандруюць па розных рэгіёнах Беларусі і адкрываюць для сябе і аматараў мастацтва прыгажосць нашай краіны.

— Трэці год мы практыкуем выезды за межы Мінска, праехалі ад Крычава да Пружан, наведалі Пінск і Полацк, — расказаў выкладчык Акадэміі мастацтваў Яўген Шунейка. —
І ўсюды сустракаемся з сапраўднай беларускай культурай, высокай адукаванасцю людзей, цікавасцю да мастацтва. Мы вельмі ўражаны Ваўкавышчынай, яе прыродай і архітэктурай і нават намалявалі некалькі эцюдаў, якія таксама прадстаўлены на выставе.

Першымі наведвальнікамі вы­ставы сталі школьнікі. Мастакі пазнаёмілі іх з біяграфіяй славутага земляка, з мэтай праекта і творамі, выстаўленымі ў экспазіцыі, а таксама правялі майстар-класы і імправізаваны пленэр. Выстава будзе працаваць да 15 красавіка.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 3577 раз Печать