Каб прыняць у ёй удзел, трэба сфатаграфавацца альбо запісаць кароткае відэа ў цікавых мясцінах свайго населенага пункта з кнігай, якая расказвае пра гэтую славутасць, і апублікаваць матэрыял на сайце культурнай установы або ў сацсетках з хэштэгам #ЧытайпраКрайChallenge. Далучыўшыся да чэленджу, работнікі нашай раённай бібліятэкі ўжо «прарэкламавалі» ваенна-гістарычны музей імя П. І. Баграціёна, касцёл Святога Вацлава, Мікалаеўскую царкву, гарадзішча «Шведская гара» і бронзавую скульптуру ваўка на гарадской плошчы. А падрабязней пазнаёміцца з гэтымі знакавымі для кожнага мясцовага жыхара аб’ектамі можна з літаратурных крыніц, якія вы знойдзеце ў бібліятэцы.
Алена ЦЯРЭШКА, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Ваўкавыскай раённай бібліятэкі
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.