Дзень беларускага пісьменства - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Вторник, 06 Сентября 2016 00:00

Дзень беларускага пісьменства

4 верасня ўрачыста адзначылі ў Рагачове — адным з гарадоў Беларусі, які ўнёс значны ўклад у гісторыю і культуру нашай краіны.

“Рагачоўшчына ўзгадавала не аднаго таленавітага майстра слова, — сказала ў сваім выступленні падчас свята Міністр інфармацыі Лілія Ананіч. — Гэта дастойнае месца, і свята атрымалася дастойным”, — падсумавала яна.

У Дні беларускага пісьменства прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Беларусі, дэлегацыі 19 краін бліжняга і дальняга замежжа, пісьменнікі і літаратары Беларусі і іншых краін. Святочная праграма налічвала каля 100 мерапрыемстваў. У горадзе былі арганізаваны тэматычныя павільёны і выставы, прысвечаныя 75-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна, 95-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа, 120-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы, 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Нацыянальная бібліятэка пазнаёміла гасцей з экспазіцыяй “500 гадоў беларускага кнігадрукавання”, у цэнтры якой унікальныя прыклады беларускага кнігадрукавання XVII—XX стагоддзяў. Прайшоў фестываль кнігі і прэсы, адкрыты Дом кнігі імя Караткевіча, дзе размясціліся 2 бібліятэкі — дзіцячая і дарослая, з чытальнымі заламі, паведаміла БелТА.

Дзень беларускага пісьменства — нацыянальнае свята, якое адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Сёлета яно адметна тым, што адзначалася ў год, аб’яўлены Прэзідэнтам Беларусі Годам культуры. Кіраўнік краіны павіншаваў з гэтым святам яго ўдзельнікаў.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2816 раз Печать