Будзь сучасны — чытай беларускае! - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 25 Марта 2017 00:00

Будзь сучасны — чытай беларускае!

17 сакавіка ў Вярэй­каўскай сельскай бібліятэ­цы адбылося мерапрыем­ства ў рамках святкавання 500-годдзя беларускага кні­гадрукавання — літаратур­ны пульс «Будзь сучасны — чытай беларускае!»

Вучням 4 класа расказалі пра вялікага асветніка і гуманіста Францыска Скарыну, які паклаў пачатак распаўсюджанню бела­рускай друкаванай кнігі, нага­далі яго выданні і кнігі аб ім.

Затым маленькім чытачам былі прадстаўлены найбольш цікавыя выданні твораў бела­рускіх аўтараў з фонду бібліятэкі. Дзеці пазнаёміліся з героямі ка­зак са зборніка «Крынічка Буль- Буль», якія імкнуцца дарыць ра­дасць іншым. Аматары падарож­жаў зацікавіліся кнігай Алеся Карлюкевіча «Зорны шлях бе­лых гарлачыкаў», героі якой тра­пляюць у неверагодныя гісто­рыі, а выблытацца з іх ім да­памагаюць веды па геаграфіі, фальклору і дакладных навуках.

Пазнаёміўшыся з казкамі і былінамі Ясеніі Сцяпанавай «Ку­палінка», падзеі ў якіх звязаны са святкаваннем Купалля, школьнікі ўспомнілі, як гэта свя­та ладзіцца ў нашай мясцовас­ці. Дзеці з задавальненнем дзяліліся ўражаннямі аб ім і сваімі прыгодамі падчас свята.

Цяжка знайсці беларускага аўтара, які б не пісаў аб род­най прыродзе, таму і на нашым літаратурным пульсе былі прад­стаўлены кнігі гэтай тэматыкі. «Блакітная кніга ў творах бела­рускіх пісьменнікаў», «Чырвоная кніга для дзяцей» і «Чырвоная кніга ў казках і вершах» уразілі вучняў не толькі цудоўнымі тво­рамі, але і карыснай навуко­ва-папулярнай інфармацыяй, якая маецца ў выданнях.

Дзе жывуць пчолы, чаму яно­та завуць паласкуном, а бабра — будаўніком, хто пашыў бус­лу шапку і з чаго будуюць дом мурашы? Адказы на гэтыя пы­танні ўдзельнікам мерапрыемства было прапанавана пашукаць на старонках кнігі «Падарожжа з белай чапляй», якую склаў Ва­лерый Кастручын. З кнігі Мі­хася Пазнякова «У родным краі» дзеці з задавальненнем разгад­валі загадкі-анаграмы, чыталі смяшынкі і небыліцы, завучвалі лічылкі.

Заключным акордам літара­турнага пульса стаў прагляд відэароліка «Хіт-парад лепшых беларускіх кніг» Ваўкавыскай ра­ённай дзіцячай бібліятэкі.

У бібліятэкара атрымалася за­цікавіць дзяцей прадстаўленымі выданнямі, амаль усе яны былі ўзяты чытачамі дамоў.

Тамара ВЯЛІЧКА, бібліятэкар філіяла Вярэйкаўская сельская бібліятэка.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2371 раз Печать