Восеньскі кірмаш у Вярэйках - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Понедельник, 23 Октября 2017 09:41

Восеньскі кірмаш у Вярэйках

Ў рамках агляду-конкурсу брэндавых мерапрыемстваў Вярэйкаўскі Дом культуры правёў “Восеньскі кірмаш”.

З ранку ў Вярэйках была мітусня: на пляцоўцы зоны адпачынку гучала вясёлая музыка, усе спяшаліся на кірмаш. Прыгожыя, рознакаляровыя арэлі з маляванымі конікамі яшчэ здалёку прыцягвалі да сябе ўвагу. Пад час тэатралізаванага прадстаўлення каларытныя гаспадыні са сцэны зазывалі ўсіх на шчодрае восеньскае свята, а цыганы з мядзведзем ўздымалі настрой гандлярам і пакупнікам. Кожны мог паўдзельнічаць у вясёлых танцах, аукцыёнах, забавах, спаборніцтвах і гульневай праграме “Без капусты — пуста”.

На працягу усяго свята жыхары і госці маглі набыць патрэбную прадукцыю, якую прывезла на продаж РСКУП “Ваўкавыскае”, прыватныя прадпрымальнікі з суседніх раёнаў і мясцовыя жыхары. Чаго тут толькі не было: садавіна і гародніна, рыба і сыры, зерне, мёд, саджанцы і вырабы народных промыслаў. Па ходу закупаў можна было пачаставацца гарачым чаем з блінамі, паслухаць выступленні артыстаў.

Па агульным меркаванні кірмаш атрымаўся на славу.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2177 раз Печать