Фальклорны гурт «Чараўніцы» быў запрошаны для запісу рэпертуара ў Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 01 Ноября 2017 15:48

Фальклорны гурт «Чараўніцы» быў запрошаны для запісу рэпертуара ў Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці

Фальклорны гурт «Чараўніцы» Мацвееўскага Дома культуры быў запрошаны для запісу рэпертуара ў Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці з мэтай захавання і папулярызацыіі творчасці аўтэнтычных калектываў Панямоння.

Гурт, якім кіруе Надзея Талашка, з’яўляецца пастаянным удзельнікам мясцовых святаў і абрадаў, жаданым госцем на раённых мерапрыемствах. Неаднаразова запрашаўся з творчай праграмай на абласное і рэспубліканскае радыё і тэлебачанне. Менавіта гэты калектыў стаў непасрэднай крыніцай песеннага фальклору для спецыялістаў Беларускага дзяржаўнага інстытута культуры Беларусі пад час фальклорнай экспедыцыі па збору матэрыялаў для даведніка «Традыцыйная культура Панямоння».

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2560 раз Печать