Масленiчныя прыгоды - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Понедельник, 02 Марта 2015 00:00

Масленiчныя прыгоды

Вось і надышоў час, калі сустрэліся Зіма з Вясною і вырашылі, хто дужэйшы і каму далей панаваць на зямлі. І, як запэўнівае нас з вамі сёлетняе зусім не лютае лютаўскае надвор’е, пераканаўчую перамогу ў паядынку атрымала менавіта Вясна.

Адбылася тая прыгода, як і шматлікія іншыя, на гулянні з нагоды Масленіцы, што прайшло на галоўнай плошчы горада ў мінулую суботу. Вясёлыя конкурсы, віншаванні ад Вяснянак, спробы зняць сабе падарунак з прызавога слупа і, вядома, частаванне масленічнымі блінамі — традыцыі свята непарушныя і штогод збіраюць на гулянне немалую колькасць гараджан. А калі яшчэ гучыць вясёлая песня, то і ногі самі просяцца ў скокі. Песні сёлета на свяце дарылі гледачам артысты з устаноў культуры Росі, Краснасельскага, Субачаў, удзельнікі сама­дзейнасці працоўных калектываў і навучальных устаноў, а таксама госці-суседзі: народны вакальны ансамбль «Славяначка» Кастровіцкага СДК Слонімскага раёна і народны ансамбль «Ярыца» Мастоўскага РДК. Правядзенне конкурсаў і гульняў забяспечылі работнікі культуры з Ізабеліна, Лапеніцы і Раднікоў.
Бліжэй да завяршэння святкавання былі агучаны вынікі конкурсу «Вяснянка-2015». Лепшым было прызнана віншаванне Вяснянкі Ваўкавыскай цэнт­ральнай раённай бальніцы, другое месца прысуджана прадстаўніцы мясакамбіната, трэцяе — «Беллакта», таксама прызам было адзначана выступленне Вяснянкі Дома культуры чыгуначнікаў. А неўзабаве ўжо надышоў час і паліць пу­дзіла Зімы. Як звычайна, гледачы прынялі ўдзел у гэтай фінальнай масленічнай забаве з вялікім задавальненнем і, можна сказаць, яшчэ на адзін крок наблізілі гэтым надыход вясны.

Алег АЎШТОЛЬ.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 3385 раз Печать