26 сакавіка — акцыя «Дзень здароўя» - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 22 Марта 2017 15:25

26 сакавіка — акцыя «Дзень здароўя»

Яна пройдзе ў Ваўкавыскай гарадской і раённай паліклініках, а таксама ў паліклініках гарпасёлкаў Краснасельскі і Рось пад дэвізам «Знай свой артэрыяльны ціск».

Мэта акцыі — матывацыя насельніцтва да здаровага ладу жыцця, клопат пра ўласнае здароўе, своечасовае выяўленне і лячэнне захворванняў сістэмы кровазвароту, павышэнне інфармаванасці насельніцтва ў вобласці медыцынскіх ведаў.

Прыняўшы ўдзел у гэтай акцыі, вы зможаце памераць  артэрыяльны ціск і атрымаць кансультацыю ўрача тэрапеўтычнага профілю.

У ходзе акцыі будуць распаўсюджвацца памяткі і буклеты па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў, а ў раённай паліклініке - працаваць аптэка.

Час правядзення акцыі — з 10.00 да 14.00.

 

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1887 раз Печать