Волковысская газета «Наш час», новости Волковыска

Точка зрения

Аб працы і яе сэнсе ў жыцці

Аб працы і яе сэнсе ў жыцці
18 Апреля
2017 г. Вторник

Сапраўднае багацце для людзей — уменне працаваць.

Эзоп

Беларускі народ заўсёды быў адным з самых працалюбівых у свеце. І мяне як грамадзяніна Беларусі вельмі абурае, што сён­ня гультаі і прайдзісветы розных гатункаў на плошчах і вуліцах га­радоў, прыкрываючыся наро­дам, нават сітуацыяй беспрацоў­ных, імкнуцца вырашаць свае палітычныя заказы. Я перака­наны: на плошчах няма тых, хто сапраўды аказаўся беспрацоў­ным. Жадаючыя атрымаць пра­цу шукаюць яе самі на прадпры­емствах ці ідуць па дапамогу да дзяржавы, рэгіструючыся ў цэн­трах занятасці. Так, эканамічная сітуацыя сёння нялёгкая, аднак гэта не значыць, што з транспа­рантамі і выкрыкамі на вуліцах нашых гарадоў можна знайсці выйсце.

Нярэдка праблем з працаўлад­каваннем работнікаў зусім няма — праблема ў галовах у тых, хто шу­кае працу. У яе пошуку неабходна рабіць упор на сваёй кваліфікацыі, навыках, ведах у прафесійнай воб­ласці. Трэба разумець, што працу можна атрымаць толькі дзякуючы сваёй кампетэнцыі. Нават дыплом аб вышэйшай адукацыі не надта каціруецца на рынку. Больш каштоўнымі для працадаўцы з’яўля­юцца канкрэтныя ўменні маладога супрацоўніка, якія трэба паказваць на практыцы.

Лічу, што сёння сама працоў­ная галіна патрабуе новых падыхо­даў, больш спрыяльных магчымас­цей занятасці для мужчын і жан­чын, стварэння новых працоўных месцаў і нават прафесій. Многія прафесіі ўжо замянілі робаты, ме­ханізмы. Анахранізмамі на вачах становяцца яшчэ ўчора папулярныя спецыяльнасці. Нашаму грамадству неабходны эканамічныя пе­раўтварэнні, новыя веды і навыкі, якія могуць дапамагчы пераадолець няпростую сітуацыю.

Прынамсі, само развіццё чала­вечай асобы павінна азначаць пашырэнне дыяпазону выбару для людзей, аднак пры гэтым мы нязменна павінны клапаціцца пра ба­гацце чалавечага жыцця, а не про­ста эканомікі. Менавіта працоўная дзейнасць займае значную частку нашага жыцця. Праца дае сродкі да існавання, дазваляючы паўнавар­тасна ўдзельнічаць у жыцці грамад­ства і забяспечваючы пачуццё ўлас­най годнасці і значнасці. І, наадва­рот, кантынгент тых жа амараль­ных, асацыянальных асоб дастатко­ва шырокі і розны, але большасць з іх маюць схільнасць да чаркі, да гэтага дадаецца нежаданне праца­ваць і, як вынік, прагулы на рабо­це, нават калі яна ёсць. У выніку звальненне…

На жаль, здарылася так, што, не разабраўшыся скрупулёзна, мно­гіх палічылі ўтрыманцамі. На сён­няшні дзень ужо акрэслены катэго­рыі грамадзян, якім не трэба пла­ціць падатак па дэкрэце № 3. Ад­нак мне думаецца, што тут забылі пра катэгорыю “хворыя грамадзя­не”, якім атрымаць сёння працу зусім не проста. Гэтым людзям, ад­паведна медыцынскім паказчыкам, патрэбна лёгкая праца. Аднак сён­ня нават цяжкую фізічную працу атрымаць праблематычна. Майму знаёмаму 58 гадоў, усё жыццё ён адпрацаваў на птушкафабрыцы, за­раз звольніўся, бо няма сіл больш працаваць — баляць рукі, ногі, сэрца, падскоквае ціск… Аднак на мед­камісіі заявілі, што да групы ін­валіднасці недацягвае. Што ж ра­біць яму?

Многія суайчыннікі заняты творчай, валанцёрскай працай або толькі яшчэ рыхтуюцца стаць пра­цаўнікамі. Не магу не сказаць пра хатніх гаспадынь, якія штодзённа працуюць фактычна “амаль на дзве стаўкі”. Іншая справа, што іх пра­цу часта не шануюць, не заўважа­юць, і правы жанчын тут амаль што не абароненыя. А яны ж га­туюць, прыбіраюць, ствараюць утульнасць для мужа, дзяцей.

У цэнтрах занятасці многім пра­пануюць набываць новыя прафесіі. Аднак у 50—55 гадоў перавучвац­ца ўжо позна, ды й часта здароўе не дазваляе гэта рабіць. Да таго ж, праблематычна харэографу, напрыклад, стаць цесляром, а гісторыку — тынкоўшчыкам.

Сёння найперш запатрабава­ныя прафесіі на рынку працы — доктар, медыцынская сястра, ветэрынарны доктар, прадавец, вадзіцель, бухгалтар. Усё гэта, канеш­не, вельмі неабходныя прафесіі, аднак на іх набыццё патрэбна шмат часу, схільнасці, наймальнікі за­цікаўлены найперш у такіх спецы­ялістах з вышэйшай адукацыяй. Ды й, дарэчы, гэтыя прафесіі многім не падыходзяць. Ведаю людзей-гу­манітарыяў, якія, як чорта, баяц­ца ўсялякай тэхнікі, нават не ду­маюць здаваць на правы вадзіцеля.

Шмат беспрацоўных у нас ся­род моладзі, у якой наогул няма яшчэ прафесійнага вопыту. А міграцыя і старэнне насельніцтва пры­водзяць да зніжэння яго колькасці і скарачэння працоўнай сілы.

Маладыя людзі не хочуць за­ставацца ў вёсках. І, дарэчы, не толькі з-за нізкіх заробкаў. Праца ў сельскагаспадарчай вытворчасці даволі цяжкая. Многія бацькі вясковых хлопцаў і дзяўчат самі вы­праўляюць у горад сваіх дзяцей, кажучы: “Мы ўсё жыццё гарбелі на зямлі, няхай хоць нашы дзеці пажывуць як людзі”.

З другога боку, у нас усе хо­чуць працаваць у Мінску ці аб­ласных цэнтрах, здраджваюць сваёй малой радзіме. Выпускнікі ВНУ не маюць жадання пачынаць кар’еру па-за межамі сталіцы і ні за якія грошы і сацпакеты не па­гаджаюцца з’язджаць. Амбіцыі мо­ладзі часам не адпавядаюць іх кам­петэнцыі. Большасць хоча адразу ж стаць дырэктарамі, потым шу­кае менш прэстыжныя пасады, а напрыканцы хапаецца за любую магчымасць, абы толькі не ехаць у рэгіёны.

Мы не павінны забываць, што нашы працалюбівыя продкі пера­далі нам у спадчыну шмат мудрас­ці аб працы і яе сэнсе ў жыцці: дзе пасееш густа, там не будзе пу­ста; гультая зямля не любіць; дзе гультай ходзіць, там зямля не родзіць; трэба рана ўставаці, калі хле­ба дажыдаці; выходзь на поле з расою, дык будзеш з ядою; шчы­рая праца — мазалёвая; праца і корміць, і поіць; вось на свеце як бывае: хто працуе, той і мае; без працы не есці пірагоў; хочаш есці калачы, дык не сядзі на пячы; хто працуе, таму і шанцуе; хто працуе, той і святкуе; добра рабі, добра і будзе; да работы не пускаюць ля­ноты; ад ляноты чакай бядоты; гуль­таю ўсё цяжка.

Мая бабуля Таццяна, простая сялянка, любіла паўтараць: “Праца­ваць не любіш — чалавекам не бу­дзеш”. Гэтыя яе словы я запомніў на ўсё жыццё.

Канстанцін КАРНЯЛЮК.

Оцените материал
(Голосов: 0)
Количество просмотров: 1097
Теги

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Лента новостей

По-прежнему в лидерах

20.09.2018 г.

По святым местам

20.09.2018 г.

Приглашение в кино

20.09.2018 г.

Поступило два обращения

17.09.2018 г.

Сухое молоко для Венесуэлы выпустят на «Беллакте»

17.09.2018 г.

Очередная «Ярмарка вакансий»

14.09.2018 г.

Сирены — только для проверки!

11.09.2018 г.

Районный день охраны труда

11.09.2018 г.

Орденом Матери

10.09.2018 г.

«Внимание, дети!»: итоги

10.09.2018 г.

Для тех, кто не поступил

10.09.2018 г.

«Твае першыя фінансы»

05.09.2018 г.

Работа вас ждет. Приходите!

02.09.2018 г.

На августовском педсовете

01.09.2018 г.

По знаковым местам малой Родины

01.09.2018 г.

Назначен начальник управления образования Волковысского райисполкома

31.08.2018 г.

Знатоки закрыли сезон

31.08.2018 г.

Ганаровай граматай Ваўкавыскага райвыканкама

30.08.2018 г.

За многолетний добросовестный труд в системе образования

29.08.2018 г.

«Каждый должен твердо знать, как здоровье сохранять»

29.08.2018 г.

Открывается группа по обучению на повара

28.08.2018 г.

О пожарах и правопорядке

26.08.2018 г.

Давление на контроле

26.08.2018 г.

Специальное мероприятие «Маршрутное такси» проводит Госавтоинспекция области

25.08.2018 г.

Через неделю прозвенит школьный звонок

25.08.2018 г.

Включите фары!

25.08.2018 г.

Руководителям организаций района

24.08.2018 г.

За добрасумленную бездакорную службу

24.08.2018 г.

Организуется обучение по специальностям повар и продавец

23.08.2018 г.

Выработка Районного соглашения на 2018—2022 годы

21.08.2018 г.

«Прямая телефонная линия»

21 сентября с 10.00 до 12.00 в Волковысском райисполкоме проведет прием граждан по предварительной записи председатель Гродненского облисполкома Кравцов Владимир Васильевич. Запись на прием 18 сентября с 14.00 до 17.00; 19 сентября с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по телефону 4-12-93.


22 сентября субботнюю «прямую телефонную линию» с 9.00 до 12.00 по телефону 4-54-23 проведет управляющий делами Волковысского райисполкома ГУДКОВА Елена Алексеевна.


27 СЕНТЯБРЯ с 10.00 до 12.00 начальником инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Волковысскому району МИСЬКО Анной Владимировной будет проводиться выездной личный прием граждан, индивидуальных предпринимателей и представителей юридических лиц. Прием состоится в здании администрации центрального рынка по адресу: г. Волковыск, ул. Фабричная. Предварительная запись на прием по тел. 2-49-69.


27 СЕНТЯБРЯ с 10.00 до 13.00 состоится «прямая линия» с заведующим нотариальной конторой Волковысского района САВКО Ириной Иосифовной по тел. 2-73-01.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Новые комментарии

Светлая память этому человеку. Я учился в 14-15 в санатории где он был в руководстве. О нем остались ...
Для пожилых людей - это событие! Спасибо Станиславу и Зое Жук за праздник, который сделал наших ...
1. 16-18 сентября 2. Елена Спиридович и Александр Аверков 3. Александр Серов 4. Кинотеатр "Жолудева"
А как на счёт птиц - на них тоже блохи живут. Одна сердобольная бабушка соседка разводит голубей ...

 

 

 

 

 

 

Контакты редакции

Главный редактор: Валентина Михайловна Курилик. Тел. 8 (01512) 4-11-99

Заместитель гл. редактора: Тамара Евгеньевна Гурина. Тел. 8 (01512) 4-10-74

Ответственный секретарь: Алексей Петрович Веруш. Тел. 8 (01512) 2-10-19

Приемная: 8 (01512) 9-40-70

Бухгалтерия: 8 (01512) 4-36-17

Тел./факс 8 (01512) 4-11-95

Справки по объявлениям: 8 (01512) 4-10-72

e-mail: nchas@tut.by

Интересные факты

Знаете ли Вы, что ...

Хорошо сказано

Хорошо сказано!

Погода

Погода Волковыск
Информация сайта pogoda.by

Курсы валют

Календарь

Информер праздники сегодня