Потым у школу завіталі госці — члены Ваўкавыскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Т. К. Дубай, Г. С. Дзямешчык і М. А. Цыганоўскі. Імя нашага загінуўшага земляка, воіна-інтэрнацыяналіста Аляксея Іванавіча Красько носіць п/а ГА “БРСМ”. У гэтым навучальным годзе воіны-“афганцы” дапамаглі аформіць у школе стэнд аб ім, праводзяць цікавыя сустрэчы са старшакласнікамі, а ў свята прывезлі нам ліст падзякі за актыўны ўдзел у патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. Мы ўдзячны членам арганізацыі і асабіста яе старшыні І. Я. Агейцу за ўмацаванне сувязі з установай адукацыі, за жывы прыклад служэння справе міру на Зямлі.
Яніна ВІТУС.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.