Свята беларускай дзяржаўнасці. Урачыстым сходам і святочным канцэртам адзначылі сёння ў гарадскім Доме культуры Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (+ Вiдэа) - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Наше видео

Четверг, 15 Марта 2018 20:16

Свята беларускай дзяржаўнасці. Урачыстым сходам і святочным канцэртам адзначылі сёння ў гарадскім Доме культуры Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (+ Вiдэа)

На мерапрыемстве з прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кашкевіч:

— Для кожнага з нас, нашага грамадства і дзяржавы Дзень Канстытуцыі мае асаблівае значэнне. Зразумела, гэты дзень у многіх грамадзян можа выклікаць розныя асацыяцыі, звязаныя прама або ўскосна з рэалізацыяй канстытуцыйных праў і свабод, іх абаронай.

Надзеі і чаканні, народжаныя Канстытуцыяй у нашай свядомасці, не заўсёды могуць рэалізавацца адразу і здзейсніцца ў поўнай меры. Нягледзячы на гэта, усе мы адзіныя ў адным: Дзень Канстытуцыі — гэта, па сутнасці, дзень дэмакратыі, а роўна і дзень сувярэннай беларускай дзяржаўнасці, калi многія грамадзяне iмкнуцца пранікнуць у сутнасць нашага асноўнага Закона, спасцігнуць яго дух і ўсвядоміць ролю на сучасным этапе.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, прынятая 15 сакавіка 1994 года, — гэта найважнейшы палітыка-прававы дакумент, дагавор сувярэннай улады і ўсяго народа. Яна ўвасобіла пераемнасць і вопыт многавекавога гістарычнага шляху Беларусі, юрыдычна аформіла новую сістэму дзяржаўнасці, палітычныя і сацыяльна-эканамічныя перамены, што адбыліся ў дзяржаве і грамадстве. Канстытуцыя замацавала правы чалавека, паставіла яго ў роўныя ўмовы з дзяржавай, устанавіла іх узаемныя абавязкі і адказнасць.

Канстытуцыя нашай краiны змяшчае вялізны патэнцыял для фарміравання сапраўды народнай сувярэннай дэмакратычнай дзяржавы, развіцця чалавека, усіх сфер жыццядзейнасці, які можа рэалізавацца пры ўмове забеспячэння вяршэнства канстытуцыйных норм, іх непасрэднага дзеяння.

Ад імя раённай улады Ігар Кашкевіч павіншаваў cа святам прысутных і пажадаў моцнага здароў'я, добрабыту, шчасця і цёплага вясновага настрою. Творчы падарунак прысутным паднеслі музыканты аркестра вайскавой часцi 5522 г. Гродна пад кіраўніцтвам ваеннага дырыжора капiтана Алега Сябера.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2305 раз Печать