Так рабілі нашы продкі! Акцыя БРСМ “Падары немаўляці вышыванку” адбылася 2 ліпеня ў радзільным аддзяленні Ваўкавыскай ЦРБ (+ Відэа) - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Наше видео

Понедельник, 02 Июля 2018 19:03

Так рабілі нашы продкі! Акцыя БРСМ “Падары немаўляці вышыванку” адбылася 2 ліпеня ў радзільным аддзяленні Ваўкавыскай ЦРБ (+ Відэа)

13 маладых матуль, сярод якіх жыхаркі Ваўкавыскага і суседніх раёнаў, былі сёння ў цэнтры ўвагі.

Хтосьці з іх напярэдадні галоўнага свята краіны — Дня Незалежнасці, а таксама сённяшняга Дня вышыванкі, дачакаўся першынца, а ў кагосьці з’явілася ўжо трэцяе дзіця. Каб павіншаваць жанчын са святамі іх асабістымі — а менавіта такім з’яўляецца нараджэнне сына або дачкі — і з агульнадзяржаўнымі, у радзільнае аддзяленне прыехалі намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама Сяргей Галавач, першы сакратар райкама БРСМ Максім Харытонік і бухгалтар райкама Вольга Герман, а таксама начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Вольга Рудая.

— Дарагія матулі! Дазвольце вас павіншаваць з надыходам свята, пажадаць вам здароўя, шчасця і дабрабыту, а вашым дзецям — моцнага здароўя, каб яны прыносілі вам толькі радасць і ніякіх засмучэнняў, выраслі разумнымі, здаровымі і прыгожымі! — звярнуўся да жанчын Сяргей Галавач.

Прадстаўнікі БРСМ далучыліся да гэтых пажаданняў і ўручылі адзенне з вышыванкай — сакральным беларускім сімвалам і абярэгам, пра які мы нядаўна падрабязна пісалі. “Нашы продкі верылі, што вышыванка нясе ў сабе пэўны код, зараджаны на здароўе, на абарону немаўлят, каб у іх было ўсё добра”, — адзначыў Максім Харытонік.

Вольга Рудая дадала, што, згодна старажытным абрадам нашых продкаў, абярэгі-вышыванкі ў беларускіх сем’ях перадаваліся з пакалення ў пакаленне, таму сённяшняя акцыя можа пакласці пачатак новай гістарычнай традыцыі ў гэтых трынаццаці сем’ях. Ад імя аддзела ЗАГС яго начальнік уручыла маладым маці памяткі і пасведчанні ў спецыяльнай вокладцы, прысвечанай 100-годдзю органаў ЗАГС.

Такая акцыя, ініцыяваная Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, праводзіцца ў краіне і нашым раёне не ўпершыню і кожны раз дорыць пацыенткам самага радаснага з аддзяленняў бальніцы выключна прыемныя эмоцыі. Пацвердзіла гэта і Алена Рыжкова. “Ад імя ўсіх матуль дзякую за віншаванні, за такія прыемныя падарункі. Гэта вельмі нечакана, мора станоўчых эмоцый. Дзякуй кіраўніцтву раёна за клопат, за тое, што не забылі пра нас і прыйшлі да нас у такі святочны дзень!” — адзначыла маладая маці.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 3449 раз Печать