Радзіма вядомых людзей. Сёлета сталіцай Дня беларускага пісьменства стане Іванава - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Наше видео

Вторник, 28 Августа 2018 15:53

Радзіма вядомых людзей. Сёлета сталіцай Дня беларускага пісьменства стане Іванава

Сёлета рэспубліканскае свята прыме горад Іванава, што на Брэстчыне. Чаму менавіта колішні Янаў абраны сталіцай Дня беларускага пісьменства? Пэўна таму, што ён пакінуў адметны след у літаратурнай гісторыі краіны.

Найперш, гэта радзіма велічных постацяў. Фёдар Дастаеўскі, Ян Пратасовіч, Напалеон Орда. Пратасовіч і Орда нарадзіліся на гэтай зямлі (першы — у вёсцы Магільна, якая даўно злілася з горадам Іванава, а другі — у Варацэвічах, за 15 кіламетраў ад райцэнтра). Для Дастаеўскага ж Іванаўшчына з’яўляецца прарадзімай — тут жылі яго далёкія продкі. Акрамя таго, вёсцы Дастоева вялікі рускі пісьменнік і гуманіст абавязаны сваім прозвішчам.

Ян Пратасовіч — aўтар шасці паэтычных кніг, выдадзеных у Вільні ў канцы XVI — пачатку XVII ст. На жаль, цяпер імя паэта ў Белаpyci вядома хіба толькі спецыялістам ды захавальнікам спадчыны. Як сведчаць творы Пратасовіча, ён быў чалавекам адукаваным, ведаў латынь, грэчаскую і заходнееўрапейскія мовы, а творы свае пісаў па-польску. Атрымаў адукацыю ў адным з заходнееўрапейскіх універсітэтаў дзякуючы падтрымцы багатых мецэнатаў (магчыма, Радзівілаў). Засвоіўшы гуманістычныя ідэі позняга Адраджэння, Пратасовіч стаў іх перакананым прапагандыстам. У 1570—1580-я гады займаў пасаду віленскага гарадскога суддзі. Мяркуюць, што з канца 1580-х і да сярэдзіны 1590-х гадоў жыў у сваёй вёсцы каля Іванава. Тут былі задуманы i напісаны яго маральна-павучальныя i навуковыя творы, для публікацыі якіх ён прыяз-
джаў «у слаўнае места Віленскае». Пратасовіч быў адным з самых пладавітых паэтаў княства эпохі Рэнесансу. Хоць, насамрэч, аб’ём ягонай друкаванай спадчыны невялікі: каля 120 старонак. Нягледзячы на гэта, творы Пратасовіча занялі вартае месца побач з выданнямі выдатнага беларускага гуманіста Беняша Буднага і таленавітага прапагандыста антычнай літаратуры Яна Казаковіча.

Мастак, музыкант, літаратар, кампазітар і педагог Напалеон Орда нарадзіўся 11 лютага 1807 года ў родавым маёнтку Варацэвічы ў сям’і маршалка шляхты Кобрынскага павета, інжынера-фарты-фікатара Міхала Орды. Калі хлопчыку споўнілася два гады, бацька памёр, і маці выхоўвала яго адна. Пасля заканчэння Свіслацкай гімназіі ён паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Падчас вучобы студэнт стаў членам тайнага таварыства, за што быў выключаны з навучальнай установы і арыштаваны. Праз 15 месяцаў Орда выйшаў на свабоду і вярнуўся ў Варацэвічы пад нагляд паліцыі.

Прымаў удзел у паўстанні 1831 года. Пад чужым прозвішчам ён уцёк у Парыж і атрымаў статус эмігранта. Тут Орда стаў сябрам Адаму Міцкевічу, пазнаёміўся з Тургеневым, Бальзакам, Стэндалем, у Шапэна браў урокі ігры на фартэпіяна, вучыўся маляваць у студыі майстра архітэктурнага пейзажа П’ера Жэрара. У 1856 г., калі Аляксандр II аб’явіў амністыю эмігрантам, 49-гадовы Напалеон Орда вярнуўся на радзіму. Потым пераехаў у Валынь, дзе працаваў хатнім настаўнікам.

У вольныя ад працы месяцы Орда шмат падарожнічае па Беларусі, Літве, Польшчы і Украіне. У час сваіх вандровак робіць замалёўкі архітэктурных і гістарычных помнікаў, гарадоў і мястэчак, славутых мясцін, звязаных з жыццём і дзейнасцю знакамітых людзей. Вынікам гэтых вандраванняў з’явіўся багаты збор мастацкіх твораў — гэта больш за 1150 малюнкаў, з якіх каля 200 прысвечаны менавіта Беларусі.

Памёр Напалеон Орда ў 76 гадоў у Варшаве. Згодна з завяшчаннем пахаваны ў Янаве ў фамільным склепе. У Іванаве ўстаноўлены помнік славутаму земляку.

Сучаснікі багата прымножылі літаратурную славу Іванава. Імёны празаікаў, паэтаў, пісьменнікаў-дакументалістаў Анатоля Крэйдзіча, Аляксея Каўко, Міколы Федзюковіча, Міколы Панасюка, Міколы Трафімчука, Валерыя Кухарчука, Васіля Жушмы атрымалі шырокую вядомасць у краіне і за яе межамі.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 3294 раз Печать