Кожны новы дзень у лагеры — адкрыццё - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Наше видео

Пятница, 29 Июля 2016 00:00

Кожны новы дзень у лагеры — адкрыццё

Дзевяць дзён ліпеня — гэта толькі дзясятая частка летніх канікулаў. Але калі вы правялі іх у профільным аздараўленчым лагеры з кругласутачным прабываннем, то яны застануцца ў памяці надоўга. У гэтым упэўнены падлеткі, якія сёлета адпачывалі ў лагеры “Мацвееўцы”.

Дзевяцідзённая праграма па рэалізацыі праекта тэматычнай змены “Загадкавы свет майго Я” дала магчымасць дзяўчатам і хлопцам знайсці адказы на мноства пытанняў па пераадоленні стрэсавых сітуацый, пазнанні свайго ўнутранага свету.

Кожны новы дзень у лагеры — гэта адкрыццё, якое падлеткі рабілі разам з выхавальнікамі. Штодзённа педагогі-псіхолагі ўстаноў адукацыі раёна і Ваўкавыскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра з сацыяльным прытулкам праводзілі развіваючыя заняткі, майстар-класы, псіхалагічныя акцыі.

Экскурсіі ў Лядовы палац у Івацэвічах, Ружанскі замак, музей-сядзібу Т. Касцюшкі ў Косаве, музей у Падароскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе, наведванне касцёла св. Пятра і Паўла і храма св. Архангела Міхаіла ў Ізабеліне, турысцка-краязнаўчая гасцёўня ў Ізабелінскай сельскай бібліятэцы, спартландыі і спаборніцтвы, конкурсы і дыскатэкі, паходы па жывапісных мясцінах аграгарадка — гэта няпоўны пералік мерапрыемстваў другой паловы дня.

“Дзякую за цудоўнае лета!”, “Лагер — проста супер!” — такія словы ў Кнізе адкрыццяў пісалі падлеткі падчас цырымоніі закрыцця лагернай змены.

Т. В. Чыжык, педагог-арганізатар Мацвееўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, выхавальнік лагера

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2665 раз Печать