З візітам у адказ у г. п. Краснасельскі пабывалі ветэраны Гродзенскага камбiната будаўнiчых матэрыялаў - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Наше видео

Воскресенье, 25 Июня 2017 10:30

З візітам у адказ у г. п. Краснасельскі пабывалі ветэраны Гродзенскага камбiната будаўнiчых матэрыялаў

Добра, што ў нас ёсць свой куточак, дзе мы можам збiрацца і праводзіць свае мерапрыемствы. Спецыяльна для гасцей нашы творчыя асобы падрыхтавалі вялiкую выставу сваіх работ. Дзякуючы Надзеi Мулярчык, Алiне Куроўскай, Галiне Мялешчык, Ганне Дзягцяр, Ганне Хамлюк, Веры Дзячук яна атрымалася цікавай і разнастайнай.

Абмяркаваўшы сумесныя планы, арганізавалі экскурсiю на завод. Гасцям паказалі фiльм, створаны да 100-годдзя цэмзавода, а потым загадчыца музея Таццяна Васiлевiч запрасiла ў музей.

З вялікай удзячнасцю гродзенскія ветэраны прынялі нашу прапанову пабываць у Шавулiчах. Многія з іх нават не чулі пра трагедыю, якая адбылася тут у гады нямецкай акупацыі. Мне выпала мiсiя правесцi для іх рэквiем-экскурсiю. Пажылыя людзi кожнае слова лавiлi не толькi вушамi, а прапускалi праз душу, аздабляючы горкiмi слязьмi.

Потым была экскурсiя ў санаторый «Пралеска», канцэрт, які далі ветэраны нашага аб’яднання пад кiраўнiцтвам Дзмiтрыя Дудзiнскага. Дзякуючы кiраўнiцтву, ўсё ў нас атрымалася. Упэўнена, што наперадзе нас чакаюць новыя сустрэчы і цікавыя маршруты.

Алена БЛАЖЫЕЎСКАЯ.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2157 раз Печать