Гаворым і чытаем па-беларуску - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Наше видео

Воскресенье, 01 Октября 2017 13:00

Гаворым і чытаем па-беларуску

Роднае слова… Звонкае, мілагучнае, важкае, напоўненае жыццёвай мудрасцю, якое вытрыма­ла і знявагу, і забарону, і якое сёння набыло ста­тус дзяржаўнай мовы.

На жаль, моўная практыка складаецца такім чынам, беларускай літаратурнай мовай людзі карыстаюцца толькі падчас нейкіх ме­рапрыемстваў, урачыстасцей, на школьных уроках мовы і літаратуры і г. д.

Менавіта таму па ініцыятыве галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, літаратуры і культуры і ў сувязі з 500-гадовым юбілеем беларускага кнігадрукавання з 11 па 17 верасня ў бібліятэках праводзіўся Інфармацыйны тыдзень «Гаворым і чытаем па-беларуску». А ў бібліятэч­ных установах раёна мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай значнай даты, ладзіліся з пачатку года.

У раённай бібліятэцы вырашылі пачаць гэты тыдзень творчай сустрэчай з кіраўніком раённага літара­турнага аб’яднання «Муза» Анастасіяй Токаравай-Са­мушчык. Вучні 10-х класаў гімназіі №1 азнаёміліся з творчасцю нашай таленавітай зямлячкі.

Госцем наступнай сустрэчы стаў Сяргей Клімковіч — беларускі пісьменнік, журналіст, член Саюза пісь­меннікаў Беларусі, аўтар шматлікіх раманаў. На мера­прыемства, якое прайшло ў дыялогавай форме, былі запрошаны студэнты Ваўкавыскага педагагічнага каледжа. Самыя актыўныя атрымалі ў падарунак кнігу з аўтографам аўтара.

У рамках Тыдня бібліятэкары раёна прынялі ўдзел у абласной акцыі «Чытаем разам». У гарадской дзіця­чай бібліятэцы прайшла гадзіна паэтычнага настрою «Прамяністае святло таленту», прымеркаваная да 135-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літа­ратуры Я. Купалы. Прынялі ўдзел у ёй вучні 9 «Б» класа СШ № 4, настаўніца беларускай мовы і літа­ратуры Таццяна Дуброўка, а таксама загадчык сектара ідэалагічнай работы аддзела ідэалагічнай работы, куль­туры і па справах моладзі Таццяна Сяргеева.

Супрацоўнікі раённай бібліятэкі падрыхтавалі літара­турна-музычную кампазіцыю «А на зямлі імёнаў іх не згасне свет», прысвечаную 135-годдзю з дня нараджэн­ня беларускіх класікаў Я. Купалы і Я. Коласа. Вершы вялікіх беларускіх песняроў разам з навучэнцамі Ваўка­выскага педагагічнага каледжа чытаў старшыня Ваўка­выскага раённага Савета дэпутатаў Віталь Навіцкі.

У гэты ж дзень у раённай бібліятэцы ў рамках студыі літаратурнага развіцця для дашкалят «Я расту!» сумесна з супрацоўнікамі Ваўкавыскага тэрытарыяль­нага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва было праведзена інтэрактыўнае падарожжа «Ад глінянай таблічкі да друкаванай старонкі», прысвечанае 500-год­дзю беларускага кнігадрукавання. Напрыканцы мера­прыемства дзецям урачыста былі ўручаны чытацкія білеты.

15 верасня адбыўся раённы семінар бібліятэчных работнікаў «Беларускае кнігадрукаванне: ад вытокаў да сучаснасці». Разглядаліся пытанні гуманістычна-асвет­ніцкай функцыі бібліятэк у сучасным грамадстве, дзейнасць бібліятэк па папулярызацыі здабыткаў на­цыянальнай культуры і інш. А таксама адбылося ўрачыстае віншаванне бібліятэкараў з прафесійным святам — Днём бібліятэк.

У раённай дзіцячай бібліятэцы адбылася размова ля кніжнай паліцы «Цудоўны свет беларускай дзіцячай кнігі», у Роскай гарпасялковай бібліятэцы праведзены ўрок ведаў «Не згасне цуд прыгожага пісьменства». Супрацоўнікі гарадскога філіяла па вул. Барычэўскага правялі для маленькіх чытачоў «прышчэпку ад непісь­меннасці» — «Адкрываем, як свет, нанова, беларускае роднае слова». У БЦНК п. Юбілейны адбылася паэ­тычная гадзіна «І след свой пакінуў паэт», прымерка­ваная да 105-годдзя з дня нараджэння М. Танка. У раённай бібліятэцы прайшоў дзень інфармацыі «Сучас­ная беларуская літаратура» і інш.

Дзякуючы друкаванай кнізе чалавецтва мае магчы­масць захоўваць і перадаваць з пакалення ў пакален­не магутны інфармацыйны патэнцыял, увесь вопыт папярэдніх пакаленняў. І пачэсная місія бібліятэкараў данесці гэты скарб да карыстальнікаў, далучыць да сусветнай скарбонкі інтэлектуальнай спадчыны як мага большую колькасць насельніцтва.

Тыдзень закончыўся, але праца бібліятэк па папу­лярызацыі здабыткаў нацыянальнай культуры працягва­ецца. Азнаёміцца са скарбамі нацыянальнай літаратур­най спадчыны вы можаце, наведаўшы бібліятэкі раёна. Запрашаем!

 Надзея ГУДКО, загадчык аддзела маркетынгу Ваўкавыскай раённай бібліятэкі.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 3096 раз Печать