Лепшыя хлебаробы збяруцца ў Дзятлаве - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Вторник, 10 Ноября 2015 00:00

Лепшыя хлебаробы збяруцца ў Дзятлаве

Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015” адбудзецца 13 лістапада ў Дзятлаве.

У святочнай праграме — урачыстае шэсце пераможцаў абласнога спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2015 года, цырымоніі святочнага адкрыцця фестывалю і ўручэння прэмій лепшым хлебаробам вобласці. Гэта, зразумела, галоўны пункт праграмы. Акрамя гэтага, яна прапануе шмат цікавых і вясёлых мерапрыемстваў. У іх ліку, напрыклад, спартыўныя спаборніцтвы сярод вяскоўцаў Гродзеншчыны, фінал летняй абаласной спартакіяды сельскіх жыхараў, а яшчэ — культурна-сельскагаспадарчыя спаборніцтвы “Вясковая вясёлая эстафета”. Шмат будзе музыкі, танцаў і песень. Тут і святочны канцэрт “Людзям працы — гонар і пашана”, і выступленні творчых калектываў Гродзенскай вобласці “Спявай, чароўная Зямля!”, і канцэрт фіналістаў Рэспубліканскага вакальнага конкурсу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Новыя галасы для любімай краіны” ў рамках Рэспубліканскай народна-патрыятычнай акцыі ФПБ “Мы — разам!”, і выступленні поп-фольк групы “Беларускі гасцінец” і эстрадных выканаўцаў.

На гэты дзень адрамантаванае і добраўпарадкаванае Дзятлава ўпрыгожыцца шматлікімі выставамі тэматычных падворкаў раёнаў вобласці, выставачна-гандлёвай экспазіцыяй “Дзятлаўская гасціная”, выставай-прэзентацыяй прамысловага патэнцыялу прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны. На выставах-продажах можна будзе набыць не толькі харчовыя і прамысловыя тавары, але і прадукцыю майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Першая выстава-продаж пачне працаваць яшчэ а 9 гадзіне.

Людзі, што вырошчваюць хлеб, заўсёды карысталіся ў народзе асаблівай пашанай. Гэтую традыцыю мы захоўваем і сёння. Удзел у абласных “Дажынках” прыме ўся Гродзеншчына, у тым ліку і дэлегацыя Ваўкавыскага раёна на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Міхаілам Сіцько. Сёлета на ваўкавыскай зямлі сабраны вельмі добры ўраджай. Яшчэ ў жніўні адбыліся ў Росі раённыя “Дажынкі”. А цяпер ваўкавычане з поўным правам пройдуць у святочнай калоне лепшых хлебаробаў вобласці.

Застаецца дадаць, што абласныя “Дажынкі” прымеркаваны да рэспубліканскага свята — Дня работнікаў аграпрамысловага комплексу і перапрацоўчай прамысловасці, які мы адзначаем штогод у трэцюю нядзелю лістапада. З гэтым святам мы павіншуем працаўнікоў сельскай гаспадаркі Ваўкавышчыны напярэдадні — у суботу, 14 лістапада.

ПРАГРАМА АБЛАСНОГА ФЕСТЫВАЛЮ-КІРМАШУ ПРАЦАЎНІКОЎ ВЁСКІ “ДАЖЫНКІ-2015”

9.00 – Святочная выставачна-гандлёвая экспазіцыя “Дзятлаўская гасціная” 


(вул. Савецкая):


♦выстава-продаж харчовых 


і прамысловых тавараў;


♦выстава-продаж прадукцыі майстроў дэкаратыўна-пракладнога мастацтва 


“Скарбаў россып залаты”.


10.00 – Выстава-прэзентацыя прамысловага патэнцыялу прадпрыемстваў 


Дзятлаўскага раёна 


(Цэнтр культуры, 2-і паверх)


10.00 – Выстава тэматычных падворкаў раёнаў вобласці “Якія мы гаспадары, 


такія нашы і двары” 


(парк каля Цэнтра культуры)


10.00 – Спартыўныя 


спаборніцтвы сярод 


вясковых жыхароў вобласці (стадыён “Колас”):


♦фінал летняй спартакіяды сельскіх жыхароў вобласці.


11.00 – Культурна-сельскагаспадарчыя спаборніцтвы “Вясковая вясёлая эстафета”


(вул. Савецкая)


11.00 – Святочны канцэрт “Спявай, чароўная Зямля!” – выступленне творчых калектываў вобласці (пл. 17 Верасня)


11.00 – Парк актыўнага адпачынку (парк каля Цэнтра культуры)


11.00 – У госці запрашае “Дзіцячы гарадок” (стадыён “Колас”):


♦працуюць дзіцячыя атракцыёны, электрамабілі;


♦продаж цацак, салодкай ваты;


♦гульнёвыя праграмы.


14.00 – Урачыстае шэсце пераможцаў абласнога спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2015 года 


(вул. Савецкая)


14.30 – Цырымонія святочнага адкрыцця абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015” 


(Цэнтр культуры)


15.00 – Цырымонія ўручэння прэмій пераможцам спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2015 года і святочны канцэрт “Людзям працы – гонар і пашана” 


(Цэнтр культуры)


17.30 – Канцэрт поп-фольк-гурта “Беларускі гасцінец” 


(пл. 17 Верасня)


18.30 – Канцэрт фіналістаў Рэспубліканскага вакальнага конкурсу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Новыя галасы для любімай краіны”


ў рамках Рэспубліканскай 


народнай патрыятычнай 


акцыі ФПБ “Мы – разам!” 


(пл. 17 Верасня)


20.20 – Канцэртная праграма эстрадных выканаўцаў 


Гродзенскай вобласці 


“На эстраднай хвалі” 


(пл. 17 Верасня)


21.00 – Святочны феерверк


21.10 – Маладзёжная эстрадная праграма “Мы разам” 


(пл. 17 Верасня)

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 3559 раз Печать
Другие материалы в этой категории: Королевский деликатес ЭКСТРАклассная команда