Волковысская газета «Наш час», новости Волковыска

Тема недели

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў прэміі «За духоўнае адраджэнне», спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва, «Беларускі спартыўны Алімп»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр  Лукашэнка ўручыў прэміі «За духоўнае адраджэнне», спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва, «Беларускі спартыўны Алімп»
11 Января
2018 г. Четверг

Цырымонія ўзнагаро­джання адбылася 9 студзеня ў Палацы Рэспублікі.

Штогод адзначаць заслугі людзей, жыццё і работа якіх служаць высокім мэтам, — стала ў Беларусі добрай традыцыяй, якой няма аналагаў у свеце. Не дзіўна, што зарадзілася яна менавіта тут, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт канстатаваў, што сёння ў свеце неспакойна. «Ідзе нябачная барацьба ў тым ліку і за душу чалавека, з розных бакоў атакуюцца хрысціянскія асновы маралі, разбураюцца традыцыйныя сямейныя ўстоі, наша славянства», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, тэлебачанне дзеля рэйтынгаў прывучае гледача да негатыўных навін, скандальных ток-шоу. Сацыяльныя сеткі пазбаўляюць жывых стасункаў, а камп’ютарныя гульні падмяняюць рэальнае жыццё віртуальнай рэчаіснасцю.

«Гэта толькі малая частка тых выклікаў, з якімі сутыкаецца сёння грамадства. І такія рэаліі паволі, але метадычна разбураюць сістэму сталых традыцыйных маральных каштоўнасцей. Цяпер вельмі важна не ўпусціць час, не страціць нашу духоўную сутнасць. Першарадная роля ў гэтым, безумоўна, належыць культуры, мастацтву, рэлігіі. Іх уплыў на свядомасць чалавека вельмі вялікі. Менавіта гэтыя сферы фарміруюць тыя вобразы і ідэалы, на якія многія арыентуюцца і прымаюць як эталон. Таму дзеячы культуры і мастацтва, работнікі сродкаў масавай інфармацыі, духавенства, педагогі і ўсе, каму не абыякава, якім будзе свет, павінны аб’яднаць намаганні дзеля ўмацавання маральных асноў нашага народа», — заявіў беларускі лідар.

«Мы помнім і шануем багатую спадчыну былых пакаленняў. Нязгаснае святло іх высакародных пачуццяў і сёння паказвае нам шлях, напаўняе жыццё глыбокім сэнсам. А сучаснікі павінны надаць ёй больш сілы і яркасці, каб нашы дзеці і ўнукі маглі падхапіць эстафету часоў і перадаць яе далей, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Для гэтага мы павінны паказаць сваім прыкладам, наколькі важна шанаваць, паважаць і быць удзячнымі людзям, якія прадаўжаюць вялікую справу захавання і стварэння духоўнай спадчыны Беларусі. Нам ні ў якім разе нельга ў гэтым жыцці спыніцца і нічога ў гэты перыяд не пакінуць за сабой для тых, хто прыйдзе пасля нас».

Ён заўважыў, што свет хутка змяняецца і заклікаў эліту грамадства, творчых людзей навучыцца самім і навучыць дзяцей правільна карыстацца існуючымі магчымасцямі, жыць ва ўмовах уплыву і ўздзеяння на розум і душы людзей глабальнай павуціны.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што галоўныя героі сённяшняй урачыстасці робяць свет лепшым і больш светлым. Сваёй актыўнай дзейнасцю яны ствараюць вакол сябе атмасферу дабра і міласэрнасці.

«Адраджаюць старажытныя традыцыі беларускіх майстроў, абуджаюць цікавасць да гістарычных дасягненняў нашых продкаў. Адстойваюць сямейныя каштоўнасці, развіваюць дабрачыннасць, выхоўваюць пачуццё патрыятызму ў людзей. Сваім талентам нашы людзі, якія будуць тут (гэта толькі некалькі чалавек), прывіваюць шчырую любоў да высокага мастацтва. Падымаючыся на спартыўны Алімп, праслаўляюць краіну на сусветным узроўні, абуджаюць у сэрцах пачуццё гонару за свой народ і сваю Радзіму», — канстатаваў Прэзідэнт.

Па выніках 2017 года прысуджаны пяць прэмій Прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне». Імі адзначаны працоўныя калектывы і прадстаўнікі рэлігійных аб’яднанняў за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы. Сярод лаўрэатаў гэтай высокай узнагароды ГА «Беларускі саюз жанчын», калектывы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Рэспуб-ліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава, настаяцель прыхода храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай у гарадскім пасёлку Івянец Валожынскага раёна Мінскай вобласці протаіерэй Віктар Перагудаў, муфтый Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь Абу-Бекір Шабановіч.

Таксама па выніках 2017 года прысуджаны 10 спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва. Іх удастоены дзеячы інфармацыйнай сферы, культуры і мастацтва, аўтарскія калектывы, установы культуры за значныя дасягненні ў сферы інфармацыі, гісторыка-культурнай спадчыны, галіны тэатральнага і выяўленчага мастацтва, аматарскай творчасці, музейнай справы, выхавання таленавітай моладзі.

Спецыяльнымі прэміямі адзначаны аўтарскія калектывы галоўнай дырэкцыі «Агенцтва тэлевізійных навін» Белтэлерадыёкампаніі і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Узнагароды ўдастоены намеснік дырэктара Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» Сяргей Егарэйчанка, калектывы выдавецкага цэнтра «Марка» РУП «Белпошта» і Акцябрскага раённага дома рамёстваў, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі».

Адзначаны спецпрэміяй калектывы Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, «Мінскканцэрта», Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, мастак Валерый Слаук.

Лаўрэатамі спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2017 года сталі галоўны трэнер нацыянальнай каманды па скачках на батуце Вольга Уласава, спецыяльны карэспандэнт аддзела каментатараў галоўнай дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 5», заслужаны дзеяч культуры Уладзімір Навіцкі і член нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы, майстар спорту Віялета Скварцова.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў падчас цырымоніі ўдзячнасць ўсім удзельнікам навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

«Вы паглядзіце: пачынаючы з каталіцкага Нара­джэння Хрыстовага і заканчваючы старым Новым годам, літаральна ўсе, ад прадпрымальнікаў да дзяржаўных служачых і ваенных, у дзяцей — і ўчора, і сёння, і заўтра. Гэта цудоўна, так павінна быць. Хацелася б, каб не толькі адзін перыяд у гэтым жыцці, — сказаў Прэзідэнт. — Я дзякую ўсім, тысячам і тысячам людзей, хто адгукнуўся на гэту акцыю і пабываў у дзяцей, якія маюць патрэбу ў дапамозе”.

Па матэрыялах БЕЛТА.

Оцените материал
(Голосов: 0)
Количество просмотров: 356
Теги

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Лента новостей

По-прежнему в лидерах

20.09.2018 г.

По святым местам

20.09.2018 г.

Приглашение в кино

20.09.2018 г.

Поступило два обращения

17.09.2018 г.

Сухое молоко для Венесуэлы выпустят на «Беллакте»

17.09.2018 г.

Очередная «Ярмарка вакансий»

14.09.2018 г.

Сирены — только для проверки!

11.09.2018 г.

Районный день охраны труда

11.09.2018 г.

Орденом Матери

10.09.2018 г.

«Внимание, дети!»: итоги

10.09.2018 г.

Для тех, кто не поступил

10.09.2018 г.

«Твае першыя фінансы»

05.09.2018 г.

Работа вас ждет. Приходите!

02.09.2018 г.

На августовском педсовете

01.09.2018 г.

По знаковым местам малой Родины

01.09.2018 г.

Назначен начальник управления образования Волковысского райисполкома

31.08.2018 г.

Знатоки закрыли сезон

31.08.2018 г.

Ганаровай граматай Ваўкавыскага райвыканкама

30.08.2018 г.

За многолетний добросовестный труд в системе образования

29.08.2018 г.

«Каждый должен твердо знать, как здоровье сохранять»

29.08.2018 г.

Открывается группа по обучению на повара

28.08.2018 г.

О пожарах и правопорядке

26.08.2018 г.

Давление на контроле

26.08.2018 г.

Специальное мероприятие «Маршрутное такси» проводит Госавтоинспекция области

25.08.2018 г.

Через неделю прозвенит школьный звонок

25.08.2018 г.

Включите фары!

25.08.2018 г.

Руководителям организаций района

24.08.2018 г.

За добрасумленную бездакорную службу

24.08.2018 г.

Организуется обучение по специальностям повар и продавец

23.08.2018 г.

Выработка Районного соглашения на 2018—2022 годы

21.08.2018 г.

«Прямая телефонная линия»

 


22 сентября субботнюю «прямую телефонную линию» с 9.00 до 12.00 по телефону 4-54-23 проведет управляющий делами Волковысского райисполкома ГУДКОВА Елена Алексеевна.


27 СЕНТЯБРЯ с 10.00 до 12.00 начальником инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Волковысскому району МИСЬКО Анной Владимировной будет проводиться выездной личный прием граждан, индивидуальных предпринимателей и представителей юридических лиц. Прием состоится в здании администрации центрального рынка по адресу: г. Волковыск, ул. Фабричная. Предварительная запись на прием по тел. 2-49-69.


27 СЕНТЯБРЯ с 10.00 до 13.00 состоится «прямая линия» с заведующим нотариальной конторой Волковысского района САВКО Ириной Иосифовной по тел. 2-73-01.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Новые комментарии

1. Стрела 2. Трус 3. Команда 4. Пара 5. Батарея 6. Овес
Светлая память этому человеку. Я учился в 14-15 в санатории где он был в руководстве. О нем остались ...
Для пожилых людей - это событие! Спасибо Станиславу и Зое Жук за праздник, который сделал наших ...
1. 16-18 сентября 2. Елена Спиридович и Александр Аверков 3. Александр Серов 4. Кинотеатр "Жолудева"

 

 

 

 

 

 

Контакты редакции

Главный редактор: Валентина Михайловна Курилик. Тел. 8 (01512) 4-11-99

Заместитель гл. редактора: Тамара Евгеньевна Гурина. Тел. 8 (01512) 4-10-74

Ответственный секретарь: Алексей Петрович Веруш. Тел. 8 (01512) 2-10-19

Приемная: 8 (01512) 9-40-70

Бухгалтерия: 8 (01512) 4-36-17

Тел./факс 8 (01512) 4-11-95

Справки по объявлениям: 8 (01512) 4-10-72

e-mail: nchas@tut.by

Интересные факты

Знаете ли Вы, что ...

Хорошо сказано

Хорошо сказано!

Погода

Погода Волковыск
Информация сайта pogoda.by

Курсы валют

Календарь

Информер праздники сегодня