Віншаванне раённай улады з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Вторник, 03 Июля 2018 00:54

Віншаванне раённай улады з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дарагія ваўкавычане!

Сардэчна віншуем вас з галоўным нацыянальным святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

На шляху да свабоды і незалежнасці на долю нашай краіны выпала шмат выпрабаванняў. Чатыры гады фашысцкай акупацыі, падчас якой загінуў кожны трэці беларус, не зламілі нашу волю да перамогі. Непакорныя абаронцы Брэсцкай крэпасці, шматлікія партызанскія і падпольныя атрады, створаныя з першых дзён вайны, згуртаванасць і ўзаемадапамога сярод мірнага насельніцтва — усё гэта садзейнічала прыбліжэнню, доўгачаканага кожным жыхаром, вызвалення.

На такі подзвіг здольны народ з высокім пачуццём годнасці, гонару і любові да роднай зямлі!

Сёння для нас самае галоўнае — выкарыстоўваючы бясцэнны вопыт папярэдніх пакаленняў, прымножыць слаўныя працоўныя традыцыі, сваёй плённай дзейнасцю мацаваць магутнасць дзяржавы.

Упэўнены, што жыхары ваўкавышчыны робяць усё магчымае для далейшага развіцця роднай Беларусі.

Паважаныя землякі! Жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў у працы і вялікага асабістага шчасця!

З Днём Незалежнасці!

Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт.

Ваўкавыскі раённы Савет дэпутатаў.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2055 раз Печать