Волковысская газета «Наш час», новости Волковыска

Актуально

Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…

Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…
18 Июля
2015 г. Суббота

Амаль чатыры гады Ваўкавыскі раён узначальвае Міхаіл Міхайлавіч Сіцько — чалавек няўрымслівы і працалюбівы. Апошнія штрыхі ў 1010-гадовай гісторыі Ваўкавыска і абліччы горада нанесены менавіта пад яго кіраўніцтвам і пры яго непасрэдным удзеле.

З нагоды вялікага свята мы запыталі ў Міхаіла Міхайлавіча, якую спадчыну, перададзеную нам ад бацькоў, дзядоў і прадзедаў, ён лічыць найбольш каштоўнай для сённяшняга пакалення, што з неабходнага было зроблена ў Ваўкавыску за апошнія гады і што мы абавязаны пакінуць нашым нашчадкам.

— Думаю, што дзеля нас, дзеля сённяшняга пакалення нашы продкі вельмі пастараліся. Калісьці даўным-даўно яны выбралі для размяшчэння Ваўкавыска цудоўны маляўнічы куточак, вобраз якога хавае ў сэрцы кожны жыхар нашых мясцін. Яны імкнуліся зберагчы ў ім мір і спакой, таму смела і рашуча гналі прэч розных іншаземных заваёўнікаў. А іх у жыцці населенага пункта, якому ўжо больш за тысячу гадоў, было даволі шмат. Яцвягі, татары, крыжакі, французы, немцы…

Тутэйшыя тагачасныя людзі шчыра верылі ў тое, што Ваўкавыск павінен быць незалежным, і па-геройску змагаліся за гэтую незалежнасць, здабываючы сабе славу на вякі і ўдзячнасць ад многіх наступных пакаленняў. Сёння мы амаль не ведаем іх імёнаў — яны сцерліся на скрыжалях гісторыі, але гэта не значыць, што мясцовы народ не помніць дзейснага ўкладу ў летапіс Ваўкавыска тых людзей, якія хадзілі па яго абшарах у адзінаццатым, дванаццатым, трынаццатым, чатырнаццатым, пятнаццатым, шаснаццатым, сямнаццатым і наступных стагоддзях. Традыцыі незалежнасці прытрымліваліся і іх нашчадкі, затым нашчадкі нашчадкаў і гэтак далей.

Назаўсёды ў гісторыю Ваўкавыска ўпісаны подзвіг Ваўкавыскай харугвы, якая змагалася пад сцягам з выявай воўчай галавы ў Грунвальдскай бітве і разбіла нямецкіх рыцараў. А ў 1503 годзе Ваўкавыск атрымаў Магдэбургскае права, якое сведчыла аб высокім узроўні гаспадарчага і сацыяльнага развіцця.

Затым Ваўкавыск стаў арэнай жорсткіх сутычак у перыяд руска-шведскіх войнаў 17-18 стагоддзяў. Мабыць, з тых часоў і з’явілася легенда аб пахаванні шведамі сваіх салдат пад гарой, якая цяпер называецца Шведскай, на ўскрайку Ваўкавыска.

У спадчыну ад продкаў нам засталося некалькі вуліц, якія, праўда, даўно памянялі свае назвы, будынак мясцовага музея імя Баграціёна, касцёл Святога Вацлава і Мікалаеўская царква, будынкі, у якіх размяшчаліся гандлёвыя лаўкі яўрэйскіх гаспадароў і інш. Гэтыя аб’екты служаць мясцоваму насельніцтву і сёння. А ў музеі сабраны шматлікія экспанаты, якія сведчаць аб гераізме тутэйшых жыхароў і сацыяльна-эканамічным развіцці горада. Памяць пра Ваўкавыскую бітву назаўсёды ўвайшла ў летапіс Айчыннай вайны 1812 года і ўвекавечана на пліце Храма-музея Хрыста Збавіцеля ў Маскве.

У гады Першай сусветнай вайны ў нашым горадзе знаходзіўся штаб галоўнакамандуючага Паўночна-Заходнім фронтам. А ў гады Вялікай Айчыннай вайны размясціліся жахлівыя для мясцовага насельніцтва душагубкі карнікаў — канцэнтрацыйны лагер савецкіх ваеннапалонных, а пазней  - шталаг № 316 і гета, дзе ўтрымліваліся арыштаваныя ваўкавыскія яўрэі, якія пасля былі расстраляны ва ўрочышчы Парахаўня нямецка-фашысцкімі акупантамі.

Прыкладам самаадданасці сваёй Айчыне і гераізму ваўкавычан з’яўляецца, бадай, кожны дзень саракавых-ракавых гадоў. Жывых удзельнікаў ваенных дзеянняў сярод нас застаецца ўсё менш і менш, але мы заўсёды павінны помніць пра іх подзвіг у імя будучыні, як і пра абаронцаў нашых мясцін з ліку мірнага насельніцтва.

Сёння спадчынай для ваўкавычан сталі і шматлікія брацкія магілы, месцы масавага пахавання загінулых, помнікі і стэлы, мемарыяльныя комплексы, якія служаць напамінам пра цяжкі ваенны час і перасцярогай ад продкаў: будзьце пільнымі, беражыце мір на роднай зямлі!

Дзесяцігоддзі пасляваеннага часу сталі перыядам плённай працы на карысць адраджэння разбуранай фашысцкімі карнікамі народнай гаспадаркі, і можна вельмі доўга пералічваць, што тады было зроблена. Напрыклад, былі ўзведзены будынкі і наладжана вытворчасць на прамысловых прадпрыемствах, такіх як машынабудаўнічы завод і завод ДБАМ, «ВаўМет», «Беллакт», мясакамбінат... Пабудаваны школы і дзіцячыя садкі, медыцынскія і культурныя аб’екты...

Я ўзначальваю раён невялікі ў маштабах гісторыі Ваўкавыска прамежак часу — каля чатырох гадоў, але заўсёды стараўся зрабіць нешта значнае для сацыяльна-эканамічнага развіцця райцэнтра, будаўніцтва жылля, узнаўлення медыцынскіх, гандлёвых і іншых патрэбных людзям устаноў, падтрымання ў належным парадку яго вуліц і двароў. Напрыклад, за гэты час мы пабудавалі больш за 100 тысяч квадратных метраў жылля, або каля паўтары тысячы кватэр для насельніцтва, па вуліцах С. Панковай, Ф. Скарыны, Калініна. Упарадкавалі дзве самыя доўгія гарадскія вуліцы, якія дзесяцігоддзямі стваралі нязручнасці ў перамяшчэнні людзей і транспарту, — Кастрычніцкую і Ракасоўскага. Правялі ліўнёвую каналізацыю на вуліцах С. Панковай, Школьнай і Калініна. Зрабілі маштабнае добраўпарадкаванне дваровай тэрыторыі васьмі дамоў па вуліцах Гарбатава і Сацыялістычнай. Добраўпарадкавалі тэрыторыю ля помніка ў скверы Воінаў-інтэрнацыяналістаў. Праклалі інжынерныя сеткі ў мікрараёне «Паўднёвы» на радзе вуліц. За гэты час мікрараён значна падрос, фактычна пабудавана яго другая чарга. Дарэчы, у назвах вуліц тут увекавечаны дарагія нам імёны Аляксандра Рая, Сцяпана Крыніна, Казбека Нуржанава, якія за вызваленне Ваўкавыска атрымалі ганаровае званне Герояў Савецкага Саюза.

У плане захавання гістарычнай памяці мы адкрылі рад помнікаў і памятных знакаў, рэканструявалі мясцовыя мемарыялы. Увялі ў строй дзеючых новыя храмы і банкі, асобныя рэлігійныя храмы яшчэ знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва.

Рад інвестыцыйных праектаў рэалізаваны ў прамысловай сферы. ААТ «Беллакт» наладзіла вытворчасць вадкага і пастападобнага дзіцячага харчавання. Мясакамбінат рэканструяваў участак парнога мяса і лінію па забою буйной рагатай жывёлы. Наладжана вытворчасць мяшкоў ААТ «Мешкадзельны завод». Пачынае выпускаць прадукцыю ЗААТ «БЕЛ-ОБСТ». Працягваецца будаўніцтва прадпрыемства па вытворчасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў ЗАТ «Смакоша».

Шмат новага з’явілася ў гарадскім гандлі. Нагадаю толькі некаторыя аб’екты, дзверы якіх адкрыліся ў Ваўкавыску апошнім часам: супермаркеты «Март Інн Фуд», «Родная старана», «5-ы элемент», магазін «Марко», два магазіны сеткі «Еўраопт», прадуктовы магазін крокавай даступнасці «Ваколіца» і іншыя. Зараз у стадыі рэалізацыі знаходзіцца будаўніцтва шматфункцыянальнага гандлёвага цэнтра СААТ «Рывона» па вуліцы Будаўнікоў.

Больш утульнымі сталі пасля рэканструкцыі медыцынскія ўстановы, у першую чаргу такія як гарадская і раённая, стаматалагічная паліклінікі, блок інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі нованароджаных. Узведзены сцены новага лячэбнага корпуса па вуліцы Барычэўскага, рыхтуюцца плошчы пад размяшчэнне камп’ютарнага тамографа для сучасных дыягнастычных даследаванняў, завяршаюцца работы па рэканструкцыі патолагаанатамічнай лабараторыі з рытуальнай залай, з’явіліся новыя аптэкі.

З культурных аб’ектаў найбольш бюджэтных укладанняў спатрэбілася на рэканструкцыю кінатэтра «Юнацтва», але цяпер ён у нас не горшы, чым сталічныя: з сучасным дызайнам, зручнай мэбляй, навейшым абсталяваннем для дэманстрацыі фільмаў у фармаце 3D. Таксама для правядзення культмасавых мерапрыемстваў мы добраўпарадкавалі пляцоўку па вуліцы Карла Маркса і набылі сучасную сцэну, на якой і развернуцца заўтра асноўныя святочныя мерапрыемствы.

У нашым горадзе ладзіцца вялікае свята для ўсіх яго жыхароў, запрошана шмат гасцей, і мы павінны прыстойна і годна адзначыць і тысячадзесяцігоддзе Ваўкавыска, і яго вызваленне ад карычневай чумы.

Што датычыць спадчыны для нашых нашчадкаў, то нам яшчэ трэба шмат што зрабіць, каб яны пасля за нас не саромеліся. Папрацаваць і ў плане будаўніцтва і добраўпарадкавання ў горадзе, і ў плане захоўвання старажытных культурных, гістарычных і археалагічных помнікаў, і ў плане эканамічнага і сацыяльна-культурнага развіцця, і ў плане патрыятычнага выхавання будучага пакалення. Я вельмі спадзяюся, што гэта ў нас атрымаецца.

Са святам, мае дарагія землякі!

Оцените материал
(Голосов: 0)
Количество просмотров: 3880
Теги

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Актуально
   

Официально утвержден новый способ самостоятельного прохождения переписи — через Интернет

Мы помним, как еще девять лет назад в период переписи населения 2009 года по домам ходили переписчики с бумажными переписными листами. Впрочем, так было и ранее, всегда, когда проходила такая важная для страны и работников статистических органов процедура,…
Комментариев нет Подробнее ...
🔀Другие статьи
Власть
   

Александр Лукашенко с рабочим визитом побывал в Гродненской области

Белорусская система образования должна готовить специалистов новой формации с хорошо развитыми предпринимательскими навыками. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил 19 октября во время посещения Гродненского государственного университета имени…
Комментариев нет Подробнее ...
🔀Другие статьи
Экономика
   

V Форум регионов Беларуси и России открывается в Могилеве

В Могилеве сегодня открывается V Форум регионов Беларуси и России. Он продлится до 12 октября, сообщает БЕЛТА.
Комментариев нет Подробнее ...
🔀Другие статьи
Общество
   

C дружеским визитом на Свислоччине побывали посетители центра соцобслуживания населения Волковысского района и заслуженные ветераны труда нашего города

Посетители отделения дневного пребывания для инвалидов и граждан пожилого возраста территориального центра социального обслуживания населения Волковысского района, заслуженные ветераны труда нашего города в преддверии Дня матери с удовольствием приняли…
Комментариев нет Подробнее ...
🔀Другие статьи
Медицина
   

Время делать прививки. В Волковысском районе началась кампания иммунизации против гриппа

Сделать прививку можно в организациях здравоохранения по месту жительства, в том числе и в районной поликлинике. Заведующая Елена Нощик уточнила: подробную информацию дадут врачи общей практики, участковые терапевты, педиатры.
Комментариев нет Подробнее ...
🔀Другие статьи
Происшествия
   

Начальник МТК из Волковысского района скрывала падеж скота за документами о его продаже

Начальник молочно-товарного комплекса скрывала падеж скота, оформляя подложные документы о его продаже. Об этом БЕЛТА сообщил заместитель начальника Волковысского межрайотдела управления Департамента финансовых расследований КГК по Гродненской области…
Комментариев нет Подробнее ...
🔀Другие статьи
Спорт и туризм
   

Новости спорта: легкая атлетика, дзюдо, вольная борьба, настольный теннис

12-13 октября в Гродно прошло первенство области по легкой атлетике среди спортсменов 2002—2003 гг. рождения. Хорошие результаты показали учащиеся Волковысской СДЮШОР № 1, завоевавшие на этих соревнованиях шесть наград. Дарья Нестер победила в беге на 100 и…
Комментариев нет Подробнее ...
🔀Другие статьи
Конкурсы
   

Голосование за лучшее селфи с мамой

Сегодня открываем голосование за лучшее "селфи с мамой"! Голосование продлится с 19 октября по 25 октября включительно. Вы можете проголосовать за понравившееся "селфи" только один раз и с одного ip-адреса, при подозрении в накрутке редакция оставляет за…
Комментариев нет Подробнее ...
🔀Другие статьи

Спрашивали? Отвечаем!

В Беларуси станут строить квартиры для нуждающихся с уменьшенной площадью?

Это предлагает Министерство архитектуры и строительства Беларуси с целью сделать более доступными цены на жилье.

Read More
Какими льготами пользуются наниматели, которые берут на работу инвалидов?

Отвечает адвокат Волковысской юридической консультации Виктор Чухно:

Read More
Условия особые — пенсия дополнительная

О том, что такое пенсионные сбережения и как их получить рассказывает начальник Волковысского райотдела Гродненского областного фонда соцзащиты населения Болеслав Королевич.

Read More
Про отпуск

Может ли начальник отозвать меня из отпуска, если я напишу такое заявление? Какие могут быть последствия для работника, если он отказывается от использования трудового отпуска? Можно ли его привлечь за это к дисциплинарной ответственности?

Read More
Больничный — дело тонкое

В редакции сошлись два вопроса по поводу выдачи листка нетрудоспособности, ответ на которые мы попросили дать начальника райотдела Гродненского областного Фонда соцзашиты Болеслава Королевича.

Read More
В качестве ИП можно не регистрироваться. Но не всем

Скажите, вправе ли я буду без регистрации в качестве ИП оказывать репетиторские услуги, фото и видеосъемку событий? А услуги по вспашке огородов?

Read More
Переплату можно вернуть

Переплатил по жировке, а теперь хочу вернуть излишне уплаченные деньги. Куда для этого надо обращаться? Какими нормативными документами регламентировано такое действие?

Read More
Повысятся ли штрафы за распространение запрещенной информации в Интернете?

- Правда ли, что значительно повысятся штрафы за распространение запрещенной информации в Интернете?

Read More
Коммуналку теперь можно оплачивать с помощью QR-кода?

Правда ли, что коммуналку теперь можно оплачивать с помощью QR-кода?

Read More
В какой период времени надо уложиться со строительством дома, чтобы участок не отобрали и не лишили недвижимости?

Подскажите, в какой период времени я должен уложиться со строительством дома, чтобы участок не отобрали и не лишили недвижимости?

Read More
В каком случае женщина имеет право на доплату к пособию по беременности и родам?

— Разъясните, пожалуйста, в каком случае женщина имеет право на доплату к пособию по беременности и родам.

Read More
О тунеядцах можно будет сообщить онлайн?

Правда ли, что о тунеядцах можно будет сообщить онлайн?

Read More
Можно ли в нашей стране развестись по телефону?

- Слышал, что в некоторых странах теперь можно развестись по телефону. Правда ли это? И планирнуется ли подобная практика в нашей стране?

Read More
Что можно предпринять в отношении человека, задевшего честь и достоинство?

- Мне 65 лет, я пенсионерка. Недавно знакомый молодой человек в присутствии других людей назвал меня «вонючкой». Он и раньше иногда так меня обзывал, но в то время я работала на ферме и возможный неприятный запах, позволяющий сказать это слово в свой адрес, не отрицала. А потому, хоть и обижалась втайне, но молчала. Сейчас я не работаю и не бываю на ферме, регулярно моюсь и уверена, что никакого неприятного запаха от меня не исходит. Скажите, пожалуйста, является ли слово «вонючка» оскорбительным? И что я могу предпринять в отношении этого человека, задевшего мою честь и достоинство?

Read More
Какую профессию и как быстро может получить через службу занятости безработный, попавший под сокращение?

- Попал под сокращение. Подскажите, какую профессию я могу получить через службу занятости и как быстро?

Read More
Будет ли распространяться действие Декрета № 1 на безработных плательщиков жилищно-коммунальных услуг, которые зарегистрированы в службе занятости?

Скажите, будет ли распространяться действие Декрета № 1 на безработных плательщиков жилищно-коммунальных услуг, которые зарегистрированы в службе занятости?

Read More
Когда в автолавке можно будет рассчитаться через терминал?

- Проезжал мимо деревни как раз в то время, когда там стояла автолавка. Хотел купить продукты, чтобы не заезжать в магазин. Но не смог рассчитаться из-за отсутствия наличных денег. В унисон мне и сельчане начали говорить, что пора бы уже снабдить магазины на колесах терминалами, ведь карточки повсеместно входят в обиход. Возникает вопрос, когда в автолавке можно будет рассчитаться через терминал? Еще интересно, сколько автолавок от райпо обслуживает деревни района и как они оборудованы?

Read More
Арендное жилье можно будет переводить в социальное?

Правда ли, что арендное жилье можно будет переводить в социальное?

Read More

«Прямая телефонная линия»

Гродненская региональная таможня проводит отбор кандидатов на службу в таможенные органы. По вопросам отбора кандидатов в Волковысском райисполкоме (каб. 101) 23 октября с 11.00 до 14.00 состоится прием граждан начальником таможенного поста «Волковыск» Владимиром Анатольевичем Зинкевичем.


23 октября «прямую телефонную линию» с 11.00 до 13.00 проведет начальник Волковысского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь Максим Вячеславович Гаркавый по вопросам, относящимся к компетенции Следственного комитета. Вопросы можно задать по тел. 75-1-40, 4-32-93.


26 октября с 12.00 до 14.00 в Волковысском райисполкоме первым заместителем председателя Комитета государственного контроля Гродненской области Садовничим Александром Михайловичем совместно с прокурором Волковысского района, депутатом Гродненского областного Совета по Росскому избирательному округу Скуратом Андреем Николаевичем будет проводиться прием граждан и одновременно «прямая телефонная линия» по тел. 4-54-23.

Предварительная запись на прием по тел. 4-12-93.


25 октября главный правовой инспектор Гродненской областной профсоюзной организации АПК тис дмитрий Станиславович совместно с представителями прокуратуры и управления по труду, занятости и социальной защите Волковысского райисполкома проведет прием граждан по адресу: г. Волковыск, ул. Жолудева, 171, участок КУП «ВКХ, с 11.00 до 13.00.

Предварительная запись по тел. 99-2-10.


24 октября в общественной приемной Гродненской областной организации РОО «Белая Русь» (г. Гродно, ул. Телеграфная, 7) с 14.00 до 15.30 прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Лилия Вацлавовна Кирьяк.

Предварительная запись по тел. 8(0152) 73-04-09 обязательна.


24 октября «прямую телефонную линию» с 10.00 до 12.00 по тел. 4-13-39 проведет начальник управления образования райисполкома Михаил Болеславович Семенчик на тему «Организация профессионального обучения на 3-й ступени общего среднего образования».

Новые комментарии

Хорошие кадры - крепкое хозяйство. Было, есть и будет - "кадры решают все"!
Здоровья старикам и их родным
Светлая память этому человеку. Я учился в 14-15 в санатории где он был в руководстве. О нем остались ...
Для пожилых людей - это событие! Спасибо Станиславу и Зое Жук за праздник, который сделал наших ...