Волковысская газета «Наш час», новости Волковыска

Актуально

Не знікне цуд прыгожага пісьменства

28 Августа
2015 г. Пятница

Першая нядзеля верасня — асаблівая, святочная. У шумлівыя паўсядзённыя размовы ўключаецца важкае, выверанае стагоддзямі, поўнае мудрасці і стваральнай энергіі Роднае Слова. Менавіта ў гэты дзень у нашай краіне, пачынаючы з 1994 года, адзначаецца Свята беларускага пісьменства і друку.

Гэты дзень стаў нацыянальным святам беларусаў, якое ўвасабляе адзінства  друкаванага слова і гісторыі нашага народа, яго цеснай сувязі са славянскімі вытокамі, а таксама асэнсаванне гістарычнага шляху пісьменства, далучэнне да духоўных святыняў. А імі, як правіла, былі калісьці рэлігійныя цэнтры, якія з’яўляліся сапраўднымі асяродкамі культуры, ведаў, духоўнасці.

Першай сталіцай свята пісьменства стаў Полацк (1994, 2003) — калыска беларускай дзяржаўнасці і культуры, горад, звязаны з імёнамі першай асветніцы Е. Полацкай і першадрукара Ф. Скарыны. Паспеўшы стаць традыцыйным, свята прайшло па знакамітых цэнтрах беларускай асветы, сярод якіх Тураў (1995, 2004 гг.), Навагрудак (1996 г.), Нясвіж (1997 г.), Орша (1998 г.), Пінск (1999 г.), Заслаўе (2000 г.), Мсціслаў (2001 г.), Мір (2002 г.), Камянец (2005 г.), Паставы (2006 г.), Шклоў (2007 г.), Барысаў (2008 г.), Смаргонь (2009 г.), Хойнікі (2010 г.), Ганцавічы (2011 г.), Глыбокае (2012 г.), Быхаў (2013 г.), Заслаўе (2014 г.). І вось сёлета свята завітае на Гродзеншчыну, а дакладней 5—6 верасня Шчучын будзе сустракаць шматлікіх гасцей.

Як правіла, кожнае свята пакідае знакі павагі да людзей, якія сваім служэннем Айчыне засталіся ў гістарычнай памяці народа. Так,  устаноўлены помнікі Пятру Мсціслаўцу (Мсціслаў, 2001 г.), Сімяону Полацкаму (Полацк, 2003), Кірылу Тураўскаму (Гомель, 2004 г.), Святому Елісею Лаўрышаўскаму (в. Лаўрышава каля Навагрудка, 1996 г.), Еўфрасінні Полацкай (Полацк, 2000 г.), Сымону Буднаму і Васілю Цяпінскаму (Мінск, 2000 г.) і нават літары “Ў” (Полацк, 2003 г.) і г. д. Першым манументам гістарычнай асобе, выдатнаму дзеячу эпохі Адраджэння Беларусі стаў помнік Ф. Скарыне ў Полацку.

З глыбокай старажытнасці дайшло да нас жыватворнае слова роднай мовы. Праз стагоддзі і цяжкія выпрабаванні данеслі яго нашчадкам выдатныя асветнікі і творцы, якія аб’ядноўвалі народ магутнай сілай, вучылі размаўляць на роднай мове, спяваць песні, складаць вершы пра шчасце і волю.

Слова наша роднае,

Хапала на стагоддзі доўгія цябе.

Багдановіч, Колас і Купала

Прыпадалі да цябе ў журбе.

Адкідалі кпіны і абразу,

З дзён былых цягнулі ў заўтра ніць,

І хаця не ўсіх і не адразу,

Навучылі ўсё ж цябе цаніць.

Вымытае ў гулкіх навальніцах,

Нам, як запавет, перадалі,

Каб пілі і не маглі напіцца

І ўзнялі наўздзіў усёй зямлі.

Прыемна адзначыць, што настаў той час, калі вартасць культурных здабыткаў нашых продкаў ацэнена належным чынам і прыкладаюцца значныя намаганні для захавання іх дзеля наступных пакаленняў.

Сапраўды, нам ёсць што ўзгадаць, нам ёсць чым ганарыцца. Беларускае кнігадрукаванне мае больш чым 500-гадовую гісторыю. Мы павінны ведаць і памятаць, што 6 жніўня 1517 года ў Празе Скарына надрукаваў першую кнігу — “Псалтыр”. Ф. Скарына, фрэска з выявай якога ўпрыгожвае сцяну Падуанскага ўніверсітэта побач з партрэтамі іншых гігантаў эпохі Адраджэння…  

Традыцыі нашага першадрукара і асветніка плённа прадоўжылі Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Пётр Мсціславец, браты Мамонічы, Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Сімяон Полацкі і многія іншыя асветнікі.

Як бачым, беларускаму народу пашчасціла на славутых продкаў, дзейнасць якіх складае цэлыя эпохі ў культурным жыцці краіны.

Супрацоўнікі бібліятэк Ваўкавышчыны ўкладаюць свой сціплы ўнёсак у высакародную справу павышэння прэстыжу пісьменства як асновы шматвекавой культуры. У сувязі з гэтым з 1 па 7 верасня праводзіцца Тыдзень духоўнай кнігі, прымеркаваны да Дня беларускага пісьменства і друку. У межах Тыдня прадугледжаны шэраг мерапрыемстваў: духоўна-асветніцкія гутаркі, гадзіны пазнання, інфармацыйна-пазнавальныя гадзіны, літаратурна-музычныя кампазіцыі, урокі духоўнасці і г. д.

Напрыклад, у Ваўкавыскай раённай бібліятэцы будзе праведзена  асветніцкая акцыя “Ад мінулага ў сёння і ад сёння —  у заўтра  вядзе нас друкаванае слова”. “Па дарогах мудрых кніг” правядуць юных чытачоў супрацоўнікі раённай дзіцячай бібліятэкі падчас гадзіны пытанняў і адказаў.  Супрацоўнікі гарадской бібліятэкі па вул. Барычэўскага прапануюць сваім чытачам гістарычны экскурс “Духоўная кніга — крыніца вялікай мудрасці”. Інфармацыйная гадзіна “З крыніц беларускага пісьменства” сабярэ цікаўных і дапытлівых у Роскай гарпасялковай бібліятэцы. У гістарычную вандроўку “Пачатае Скарынам” запросіць сваіх чытачоў бібліятэкар БЦНК аг. Юбілейны і г. д.

Акрамя гэтага, актыўна праводзіцца падрыхтоўка да ўдзелу ў рэспубліканскім свяце ў Шчучыне. Ужо распрацавана і аформлена кніжна-ілюстрацыйная экспазіцыя “Беларуская кніга: ад вытокаў да сучаснасці”, дзе адлюстравана гісторыя кнігадруку ад Скарыны да сучаснай беларускай літаратуры. Стылізаваны стэлаж “Ваўкавыск — любы сэрцу куток” дасць магчымасць азнаёміцца з творчасцю ваўкавыскіх паэтаў, а таксама з шэрагам выдавецкіх прац аб знакавых мясцінах і цікавых асобах Ваўкавышчыны, распрацаваных супрацоўнікамі бібліятэк. Асаблівай увагі заслугоўваюць тэматычна-серыйныя выданні. Сярод якіх буклеты серыі “Дыяменты Ваўкавышчыны” прысвечаны праваслаўным і каталіцкім храмам. Серыя “Знакамітыя людзі Ваўкавышчыны” знаёміць з цікавымі асобамі, што ўславілі наш край сваёй шчыраю працай і творчасцю, выключным талентам. Распрацавана і новая серыя “Мы родам ваўкавыскія”, дзе адлюстраваны матэрыялы аб цікавых, таленавітых людзях. Іх свядомае жыццё праходзіла далёка па-за межамі нашага горада і нават краіны, аднак  фактам нараджэння яны маюць дачыненне да ваўкавыскага краю. Таксама цікавымі будуць зборнікі вершаў, буклеты, закладкі, візітоўкі і іншая рэкламна-выдавецкая прадукцыя ўласнай вытворчасці.

Нам ёсць што прапанаваць і самым маленькім гасцям свята: кніжкі-лічылкі, гукавыя, шумавыя, аб’ёмныя кніжкі, шкатулкі, трансформеры і яшчэ шмат якія незвычайныя выданні будуць прадстаўлены ў гульнёвай форме. Бадай для кожнага з нас першае знаёмства з цудоўным светам літаратурнага мастацтва адбывалася праз кніжкі з малюнкамі. З дапамогай малюнкаў дзеці пазнаюць свет. Таму на свяце будуць прадстаўлены лепшыя ўзоры сучаснага паліграфічнага мастацтва. Таксама плануецца выкарыстанне элементаў тэатралізацыі падчас самога свята.      

Усіх прыхільнікаў мастацкага слова, прыгожага пісьменства, хто цікавіцца гістарычным мінулым нашай краіны і сучасным яе станам, для каго кніга — спажытак для душы, запрашаем наведаць мерапрыемствы, што будуць праводзіцца напачатку верасня ў бібліятэках горада і раёна. Дзверы бібліятэк гасцінна расчынены для аматараў кнігі, каб разам аддаць даніну глыбокай павагі вялікім беларускім асветнікам. Будзем рады быць карыснымі для вас!

Надзея Гудко, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Ваўкавыскай раённай бібліятэкі.

 

Оцените материал
(Голосов: 0)
Количество просмотров: 2950
Теги

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Актуально
   

Официально утвержден новый способ самостоятельного прохождения переписи — через Интернет

Мы помним, как еще девять лет назад в период переписи населения 2009 года по домам ходили переписчики с бумажными переписными листами. Впрочем, так было и ранее, всегда, когда проходила такая важная для страны и работников статистических органов процедура,…
Комментариев нет Подробнее ...
🔀Другие статьи
Экономика
   

V Форум регионов Беларуси и России открывается в Могилеве

В Могилеве сегодня открывается V Форум регионов Беларуси и России. Он продлится до 12 октября, сообщает БЕЛТА.
Комментариев нет Подробнее ...
🔀Другие статьи
Общество
   

Под солнцем маминой любви. Как детские мечты о большой семье стали реальностью

Ольга с юности мечтала о большой семье. Виделся ей маленький уютный домик, любящий муж и дети. Свое семейное счастье она собиралась строить на согласии и любви — на том, чего в ее детстве не было. Мечты стали реальностью.
Комментариев нет Подробнее ...
🔀Другие статьи
Образование
   

Герои книжек стали ближе. В районной библиотеке состоялась встреча школьников с детским писателем Валерием Квилория

У этого автора есть сказки для самых маленьких, забавные рассказы для детей младшего школьного возраста, повести для подростков и даже взрослых. Его легкие, увлекательные, с тонким юмором произведения нравятся читателям. Такой же получилась и встреча —…
Комментариев нет Подробнее ...
🔀Другие статьи
Медицина
   

Время делать прививки. В Волковысском районе началась кампания иммунизации против гриппа

Сделать прививку можно в организациях здравоохранения по месту жительства, в том числе и в районной поликлинике. Заведующая Елена Нощик уточнила: подробную информацию дадут врачи общей практики, участковые терапевты, педиатры.
Комментариев нет Подробнее ...
🔀Другие статьи
Происшествия
   

Начальник МТК из Волковысского района скрывала падеж скота за документами о его продаже

Начальник молочно-товарного комплекса скрывала падеж скота, оформляя подложные документы о его продаже. Об этом БЕЛТА сообщил заместитель начальника Волковысского межрайотдела управления Департамента финансовых расследований КГК по Гродненской области…
Комментариев нет Подробнее ...
🔀Другие статьи
Безопасность
   

Чтобы тепло не обожгло

По данным статистики, в осенне-зимний период наибольшее число пожаров происходит в жилом секторе. И именно в это время огонь уносит больше всего жизней.
Комментариев нет Подробнее ...
🔀Другие статьи
Афиша
   

В городском Доме культуры пройдет юмористический концерт «Измайловский парк»

5 ноября Волковыск посетят сразу три представителя российской юмористической элиты: Лион Измайлов, Николай Лукинский и Карен Аванесян. Концерт пройдет в городском Доме культуры.
Комментариев нет Подробнее ...
🔀Другие статьи

Лента новостей

В честь Дня матери — бесплатно

11.10.2018 г.

У нас свои супергерои

11.10.2018 г.

Волковысское молоко поедет в Шанхай

10.10.2018 г.

Доверьте проблемы специалистам

06.10.2018 г.

Комсомолу посвящается

05.10.2018 г.

На балу — педагоги

05.10.2018 г.

Подарок к празднику

02.10.2018 г.

На планете Семья

02.10.2018 г.

Внимание! Новый маршрут «Автовокзал — больница (ул. боричевского) через площадь Ленина».

28.09.2018 г.

По-прежнему в лидерах

20.09.2018 г.

По святым местам

20.09.2018 г.

Приглашение в кино

20.09.2018 г.

Поступило два обращения

17.09.2018 г.

Сухое молоко для Венесуэлы выпустят на «Беллакте»

17.09.2018 г.

Очередная «Ярмарка вакансий»

14.09.2018 г.

Сирены — только для проверки!

11.09.2018 г.

Районный день охраны труда

11.09.2018 г.

Орденом Матери

10.09.2018 г.

«Внимание, дети!»: итоги

10.09.2018 г.

Для тех, кто не поступил

10.09.2018 г.

«Твае першыя фінансы»

05.09.2018 г.

Работа вас ждет. Приходите!

02.09.2018 г.

На августовском педсовете

01.09.2018 г.

По знаковым местам малой Родины

01.09.2018 г.

Назначен начальник управления образования Волковысского райисполкома

31.08.2018 г.

Знатоки закрыли сезон

31.08.2018 г.

Ганаровай граматай Ваўкавыскага райвыканкама

30.08.2018 г.

За многолетний добросовестный труд в системе образования

29.08.2018 г.

«Каждый должен твердо знать, как здоровье сохранять»

29.08.2018 г.

Открывается группа по обучению на повара

28.08.2018 г.

«Прямая телефонная линия»

17 ОКТЯБРЯ с 14.00 до 16.00 на базе ГУО «Учебно-педагогический комплекс детский сад-средняя школа п. Юбилейный» (д. Моисеевичи, 1) проведет выездной прием граждан начальник управления образования Волковысского райисполкома Михаил Болеславович СЕМЕНЧИК. Предварительная запись на выездной личный прием по тел. 4-13-35.


17 ОКТЯБРЯ «прямую телефонную линию» с 10.00 до 12.00 по тел. 4-13-39 проведет начальник управления образования Волковысского райисполкома Михаил Болеславович СЕМЕНЧИК.


17 октября «прямую телефонную линию» с 8.00 до 10.00 по тел. 4-13-56 проведет начальник юридического отдела райисполкома Наталья Константиновна Игнатюк на тему «Вопросы компетенции местных исполнительных и распорядительных органов».


17 октября в ПУ «Волковыскгаз» (каб. 207) проведет прием граждан заместитель генерального директора по строительству УП «Гроднооблгаз» Владимир Александрович синяк.
Предварительная запись на прием по тел. 4-12-04.


17 ОКТЯБРЯ начальник управления контрольной работы ИМНС ГРЕСЬ Татьяна Анатольевна проведет «прямую телефонную линию» на тему «Налоговые льготы, установленные Указом Президента Республики Беларусь от 22.09.2018 г. № 345 «О развитии торговли, общественного питания и бытового обслуживания». Вопросы по указанной тематике можно задать во время «прямой линии» с 10.00 до 12.00 по тел. 4-43-81.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Новые комментарии

Здоровья старикам и их родным
Светлая память этому человеку. Я учился в 14-15 в санатории где он был в руководстве. О нем остались ...
Для пожилых людей - это событие! Спасибо Станиславу и Зое Жук за праздник, который сделал наших ...
А как на счёт птиц - на них тоже блохи живут. Одна сердобольная бабушка соседка разводит голубей ...

Спрашивали? Отвечаем!

В Беларуси станут строить квартиры для нуждающихся с уменьшенной площадью?

Это предлагает Министерство архитектуры и строительства Беларуси с целью сделать более доступными цены на жилье.

Read More
Какими льготами пользуются наниматели, которые берут на работу инвалидов?

Отвечает адвокат Волковысской юридической консультации Виктор Чухно:

Read More
Условия особые — пенсия дополнительная

О том, что такое пенсионные сбережения и как их получить рассказывает начальник Волковысского райотдела Гродненского областного фонда соцзащиты населения Болеслав Королевич.

Read More
Про отпуск

Может ли начальник отозвать меня из отпуска, если я напишу такое заявление? Какие могут быть последствия для работника, если он отказывается от использования трудового отпуска? Можно ли его привлечь за это к дисциплинарной ответственности?

Read More
Больничный — дело тонкое

В редакции сошлись два вопроса по поводу выдачи листка нетрудоспособности, ответ на которые мы попросили дать начальника райотдела Гродненского областного Фонда соцзашиты Болеслава Королевича.

Read More
В качестве ИП можно не регистрироваться. Но не всем

Скажите, вправе ли я буду без регистрации в качестве ИП оказывать репетиторские услуги, фото и видеосъемку событий? А услуги по вспашке огородов?

Read More
Переплату можно вернуть

Переплатил по жировке, а теперь хочу вернуть излишне уплаченные деньги. Куда для этого надо обращаться? Какими нормативными документами регламентировано такое действие?

Read More
Повысятся ли штрафы за распространение запрещенной информации в Интернете?

- Правда ли, что значительно повысятся штрафы за распространение запрещенной информации в Интернете?

Read More
Коммуналку теперь можно оплачивать с помощью QR-кода?

Правда ли, что коммуналку теперь можно оплачивать с помощью QR-кода?

Read More
В какой период времени надо уложиться со строительством дома, чтобы участок не отобрали и не лишили недвижимости?

Подскажите, в какой период времени я должен уложиться со строительством дома, чтобы участок не отобрали и не лишили недвижимости?

Read More
В каком случае женщина имеет право на доплату к пособию по беременности и родам?

— Разъясните, пожалуйста, в каком случае женщина имеет право на доплату к пособию по беременности и родам.

Read More
О тунеядцах можно будет сообщить онлайн?

Правда ли, что о тунеядцах можно будет сообщить онлайн?

Read More
Можно ли в нашей стране развестись по телефону?

- Слышал, что в некоторых странах теперь можно развестись по телефону. Правда ли это? И планирнуется ли подобная практика в нашей стране?

Read More
Что можно предпринять в отношении человека, задевшего честь и достоинство?

- Мне 65 лет, я пенсионерка. Недавно знакомый молодой человек в присутствии других людей назвал меня «вонючкой». Он и раньше иногда так меня обзывал, но в то время я работала на ферме и возможный неприятный запах, позволяющий сказать это слово в свой адрес, не отрицала. А потому, хоть и обижалась втайне, но молчала. Сейчас я не работаю и не бываю на ферме, регулярно моюсь и уверена, что никакого неприятного запаха от меня не исходит. Скажите, пожалуйста, является ли слово «вонючка» оскорбительным? И что я могу предпринять в отношении этого человека, задевшего мою честь и достоинство?

Read More
Какую профессию и как быстро может получить через службу занятости безработный, попавший под сокращение?

- Попал под сокращение. Подскажите, какую профессию я могу получить через службу занятости и как быстро?

Read More
Будет ли распространяться действие Декрета № 1 на безработных плательщиков жилищно-коммунальных услуг, которые зарегистрированы в службе занятости?

Скажите, будет ли распространяться действие Декрета № 1 на безработных плательщиков жилищно-коммунальных услуг, которые зарегистрированы в службе занятости?

Read More
Когда в автолавке можно будет рассчитаться через терминал?

- Проезжал мимо деревни как раз в то время, когда там стояла автолавка. Хотел купить продукты, чтобы не заезжать в магазин. Но не смог рассчитаться из-за отсутствия наличных денег. В унисон мне и сельчане начали говорить, что пора бы уже снабдить магазины на колесах терминалами, ведь карточки повсеместно входят в обиход. Возникает вопрос, когда в автолавке можно будет рассчитаться через терминал? Еще интересно, сколько автолавок от райпо обслуживает деревни района и как они оборудованы?

Read More
Арендное жилье можно будет переводить в социальное?

Правда ли, что арендное жилье можно будет переводить в социальное?

Read More

 

 

 

 

 

Контакты редакции

Главный редактор: Валентина Михайловна Курилик. Тел. 8 (01512) 4-11-99

Заместитель гл. редактора: Тамара Евгеньевна Гурина. Тел. 8 (01512) 4-10-74

Ответственный секретарь: Алексей Петрович Веруш. Тел. 8 (01512) 2-10-19

Приемная: 8 (01512) 9-40-70

Бухгалтерия: 8 (01512) 4-36-17

Тел./факс 8 (01512) 4-11-95

Справки по объявлениям: 8 (01512) 4-10-72

e-mail: nchas@tut.by

Интересные факты

Знаете ли Вы, что ...

Хорошо сказано

Хорошо сказано!

Погода

Погода Волковыск
Информация сайта pogoda.by

Курсы валют

Календарь

Информер праздники сегодня