Амаль год назад Дзяніс выпусціў свой дыск, большасць песень якога гучаць на радыёстанцыях Беларусі. Каб ахарактарызаваць музычны стыль Дзяніса Дзямідава, калегі па сцэне, жартуючы, называюць яго “беларускім Стасам Міхайлавым”.
З 2015 года Дзяніс актыўна гастралюе па нашай краіне. Менавіта ваўкавыскія гледачы змогуць дакрануцца да яго творчасці 25 лютага ў 18.00 на сцэне Дома культуры.