Фэст экскурсаводаў у Росі - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Пятница, 22 Апреля 2016 00:00

Фэст экскурсаводаў у Росі

Автор

Рось далучыцца да акцыі рэспубліканскага фестывалю «Фэст экскурсаводаў-2016», якая пройдзе 23-24 красавіка.

Галоўная ідэя акцыі, прыдуманай у 2008 годзе, - праз бясплатныя экскурсіі прыцягнуць увагу людзей да гістарычных помнікаў, побач з якімі яны жывуць. У рамках акцыі музей Краснасельскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прапануе экскурсію «Піянерскі шлях», якая пачнецца ў 13.30. 24 красавіка ўсе зацікаўленыя змогуць прыняць удзел у агляднай экскурсіі па пасёлку, якая пазнаёміць з гістрыяй населенага пункта і яго славутасцямі. Вырушыць экскурсія ў 15 гадзін ад сквера 40-годдзя Перамогі. У гэты ж дзень у 13 і 14 гадзін школьнікі Роскай СШ № 1 у гісторыка-краязнаўчым музеі сваёй школы правядуць эскурсію «Беларуская хатка першай паловы ХХ стагоддзя».

Прочитано 2213 раз Печать