Среда, 22 Марта 2017 18:29

“Не старэюць душой ветераны”

Штогадовы абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў пад такой назвай пройдзе на Гродзеншчыне 25—26 сакавіка.

На базе нашага, Ваўкавыскага раёна ён адбудзецца 26 сакавіка ў Ваўкавыскім гарадскім Доме культуры па вул. Савецкай, 16 і пачнецца ў 11.00. Тут пакажа сваё майстэрства частка ветэранскіх калектываў вобласці.

Другая частка калектываў выступіць на базе Іўеўскага раёна 25 сакавіка ў 12.00.

Усяго ў фестывалі прымуць удзел 28 лепшых харавых калектываў, якія прайшлі адборачныя туры ў раёнах і гарадах Гродзенскай вобласці.

Па выніках мерапрыемства журы вызначыць, у залежнасці ад года правядзення, лепшы калектыў для ўдзелу ў заключных мерапрыемствах Рэспубліканскага фестывалю або салістаў для ўдзелу ў заключным канцэрце Рэспубліканскага вакальнага конкурсу сярод ветэранаў “Песні Перамогі” ў Мінску.

Прочитано 1380 раз Печать