Четверг, 15 Марта 2018 11:53

Творчы конкурс «Бацькоўскі край — жыцця майго старонка»

Творчы конкурс «Бацькоўскі край —  жыцця майго старонка», прысвечаны сваёй малой радзіме, аб’яўляюць Ваўкавыская раённая газета “Наш час” і сайт газеты www.volkovysknews.by. У ім могуць удзельнічаць як людзі сталага ўзросту, так і моладзь, а таксама дзеці, якія жывуць, працуюць або вучацца ў Ваўкавыскім раёне ці калі-небудзь тут жылі і працавалі.

Вершы ці празаічныя творы яны могуць пісаць як на роднай беларускай мове, так і на рускай, і адпраўляць іх на адрас газеты “Наш час” (231900, вул. Дзяржынскага, 5, г. Ваўкавыск, Гродзенская вобласць, Рэспубліка Беларусь) або на электронны адрас gazetanashchas@gmail.com з паметкай “На конкурс”.

Вынікі будуць падведзены напярэдадні навагодніх свят.

Прочитано 1544 раз Печать