Волковысская газета «Наш час», новости Волковыска

Год малой родины

Хата — сцэнарый жыцця беларусаў

Хата — сцэнарый жыцця беларусаў
13 Августа
2018 г. Понедельник

На жаль, так сталася, што многім хатам Беларусі, якія нашы дзяды і бацькі будавалі, мы здраджвалі затым на працягу дзесяцігоддзяў. Уцякалі ў гарады, будавалі там хаты, аднак і тут не ўсе прыжываліся…

Мой народ заўважыў: “Усе мы родам з хат”. Які глыбокі сэнс закадзіраваны ў гэтым простым, на першы погляд, выразе. Мая бабуля Таццяна яшчэ ў маленстве згадала мне шматлікія мудрыя народныя выказванні пра хату: свая хатка як родная матка; няма лепшай хаткі, як у роднай маткі; якая Агатка, такая ў яе і хатка; не да каляды, калі поўна хата бяды; лепш у сваёй хатцы, як у чужым палацы… Нездарма хату параўноўваюць з маці, бо маці клапоціцца, забяспечвае ўтульнасць, абараняе, зберагае.

Маеш хату — значыць, ты гаспадар. І добра, калі гаспадар і гаспадыня жывуць у хаце ў згодзе і каханні. Добра, калі хату вядуць сапраўдныя гаспадары. Несумненна, асоба значна лепш раскрываецца менавіта ў сваёй гаспадарцы. Тут усё вядома, усе дзеянні выпрацаваны і ўпэўнены. Тут усё сваё, родненькае, палітае потам продкаў. Таму мы лёгка даведваемся пра гаспадароў, убачыўшы іх хату. Яе ўнутраны і знешні выгляд — другі твар гаспадара. Мужчынская рука — гэта стрыжань хаты, яе знешні выгляд. Але ўнутраны камфорт, аўру цеплыні, спакою і гармоніі стварае жанчына. Яна надае хаце жыццё, як жыццё дзіцяці. Казалі: гумно плача без гаспадара, а хата без гаспадыні.

У Год малой радзімы вельмі захацелася паразважаць пра тыя аб’екты матэрыяльна-духоўнай пробы, з якіх па сутнасці традыцыйна і складалася наша нацыянальная рэчаіснасць. Нашы продкі будаванне для сябе жытла, размяшчэнне на пэўнай тэрыторыі прыпадабнялі стварэнню цэлага свету-космасу. Беларусы спрадвек любілі ставіць хаты на берагах рэк, азёр. А сцены, дах, вокны і былі тымі першымі межамі паміж асвоеным і неасвоеным, паміж “сваім” і “чужым”. Лічылі, што тая сцяна, на якой рабіліся вокны, павінна была глядзець на ўсход ці на поўдзень, але ніяк не на захад ці поўнач. Так, у адной з валачобных песень знаходзім слоўцы:

Пан хазяін,

Адчыні аконца

На ўсход сонца.

Калі ў дзверы праходзілі людзі, то ў вокны — духі. Праз акно кантактавалі з душамі памерлых продкаў, што сыходзілі з неба. Таму на Дзяды лыжку кожнай абрадавай стравы клалі ў асобную пасуду на падаконніку — для памёрлых продкаў. Калі ж у час абрадавай вячэры зазвініць шыба, значыць, душы продкаў прыйшлі і нябачна прысутнічаюць на абрадзе.

Увесь інтэр’ер хаты і адлюстроўваў па-свойму ўнікальную будову сусвету. Жылая прастора — зямны свет, гарышча — нябёсы. Ролю самой зямлі-глебы выконвала падлога. Таму так распаўсюджана ў беларусаў абрадавае пасыпанне падлогі зернем. Напрыклад, на вяселлі пасыпалі зернем падлогу, каб у хаце не зводзіўся дабрабыт.

Мая бабуля Таня любіла загадваць мне загадкі: яна галодная — хата халодная, яна пад’ела — у хаце пацяплела. Гэта, канешне ж, пра печ — галоўную, амаль жывую істоту хаты, бо ў ёй пяклі хлеб, штодзённа гатавалі ежу, на ёй спалі, сушылі вопратку, абутак. Мне таксама пашчасціла яшчэ паспаць на бабулінай печцы. І сон пра гэта, такі цёплы сон сніцца мне праз усё жыццё. Ля печы, канешне ж, жыў пячны рыштунак: качарга, чанняла, вілкі. Супраць печы размяшчаўся знакаміты бабін кут, дзе стаялі вёдры, кадушкі. Любілі казаць “танчыць ад печы” — рабіць нешта спачатку, звярнуцца да першакрыніцы. Нашы продкі шанавалі культ печы, лічылі, што яна дае жыццё ўсёй хаце. Печ у хаце — другая маці.

У кожнай хаце, дзе былі маленькія дзеці, вісела падвязаная да бэлькі люлька (калыска). Над ёй маці заўсёды спявала свайму дзіцяці калыханкі. Уздоўж сцен ў хаце стаялі лавы: дубовыя, добра ўмацаваныя, шырокія. Уздоўж сцяны, ад вугла да дзвярэй, размяшчалася паліца, на якую ставілі гарлачыкі, слоікі, каўшы, клалі лыжкі. Сваё месца займала і маслабойка, у ёй білі масла.

І вось ужо ўзгадваецца чарговая загадачка з далёкага маленства з вуснаў любай бабы Тані: пад адной страхой чатыры браты стаяць. Гэта, канешне ж, пра стол, за якім збіралася ўся сям’я. Над сталом вісеў саламяны павук — своеасаблівае нябеснае свяціла. Лічылі, што такі павук прыносіць шчасце.

Было ў хаце і святое месца, якое нашы продкі называлі покуць, або чырвоны кут. На покуці ў хаце заўсёды віселі абразы, убраныя вышытымі ручнікамі. Своеасаблівай духоўнай воссю тут выступае дыяганаль “кут-печ”, якая адным канцом (чырвоны кут) паказвае на святло, усход, божы бок, а другім канцом (печ) — на захад, цемру.

А якая ж хата без казачна-дзівоснага куфара? Там у гаспадыні былі і ручнікі, і кашулі, і абрусы. Рэчы на прыданае дачцэ і ў апошні шлях.

На гарышчы, паводле народных павер’яў, жылі духі памерлых продкаў. І калі знахарка лячыла каго-небудзь у хаце, яна пачынала стукаць венікам у столь — клікаць на дапамогу хвораму духа-заступніка сям’і.

Хата — гэта ўнікальны сімвал роднасці, на падставе якога не маглі не нараджацца шматлікія творы многіх мастакоў, пісьменнікаў, філосафаў, псіхолагаў, культуролагаў. Хата — надзейны падмурак існавання, жыцця наогул. І таму вышэйшы ідэал для творцы — не толькі выйсці з самой гушчы народа, з Хаты, але і застацца ў народзе, стаць народным.

Хаты — адметны, прыгожы твар нашай сінявокай Беларусі. Гэта любоў селяніна, хлебароба, які глыбока прывязаны да свайго кута. Гэта як сэрца для яго, гэта тое, што яднае з навакольным асяроддзем. Хата — гэта доўгі і пачэсны сцэнарый жыцця беларуса. Такі шчыры, сумленны і пачэсны сцэнарый.

У беларускім фальклоры пастаянна сцвярджаецца, што трэба мець свой родны кут, сваю хату, бо гэта найвялікшае шчасце. Зусім невыпадкова хату параўноўваюць з маці: свая хатка як родная матка. Дарэчы, цікава, што акцэнт зроблены менавіта на слове “сваё”: “свая хатка”, “свой кут”, “свой вугал”, “сваё гняздо”, “свая лава”, “свая салома”, і, нават, “свой сметнік”: на сваім сметніку і певень гаспадар.

Кожная беларуская сям’я на працягу многіх дзесяцігоддзяў імкнулася мець сваю незалежную гаспадарку: кожны пан у сваёй хаце. А само пытанне свабоды, волі заўжды было бадай самым актуальным пытаннем у гістарычным развіцці нашай нацыі.

І, наадварот: чужая хата гаршэй ката. Лічылася горам, няшчасцем не мець сваёй прытуліны: бяда не мець свайго кутка. І сваю любоў да роднай хаты мы мацней за ўсё адчуваем на чужыне.

Хата — гэта збудаванне, дзе павінна жыць сям’я. Добра і ўвішна. Нельга не ўспомніць патрыятычнае, па-народнаму простае і мудрае слова Францішка Скарыны пра “вялікую ласку” — любоў чалавека да бацькаўшчыны ў прадмове да кнігі “Юдзіф”. Успомнім, што сям’я дзеда Янкі Купалы была сагнана з роднага гнязда ў Пясках. І Ануфрый Дамінікавіч на працягу пятнаццаці гадоў пісаў прашэнні, каб адстаяць сваё права на роднае гняздо. І Янка Купала напісаў драму “Раскіданае гняздо”. На жаль, гнёзды многіх беларусаў таксама сталі раскіданымі, а на вокнах з’явіліся драўляныя крыжы, ля хат — бур’ян і чартапалох.

Літаральна ва ўсіх відах беларускага фальклору паэтызуецца гаспадар, які з’яўляецца героем айчыннай традыцыйнай культуры і перш за ўсё земляробчага цыкла. Менавіта вобраз дома асацыіруецца з Радзімай, з нечым родным, кроўным, сваім. Матэрыяльныя патрэбы прымушаюць нас мець свой кут. І гэты “кут” паступова, але моцна, трывала прывязвае да сябе найперш таму, што ён “свой”, што ён раўнасільны любові, гармоніі і дабрыні.

Хата твайго роду заўсёды будзе з намі, будзе грэць наша сэрца. Пра яе мы ўсё жыццё бачым сны. Нават прарочыя. Лёс нярэдка заносіць нас далёка ад родных мясцінаў, але тое, што мы спасціглі ў маленстве, застаецца ў нашых сэрцах назаўсёды.

А радкі песняра Якуба Коласа ўжо даўно сталі духоўным гімнам беларусаў:

Мой родны кут,

Як ты мне мілы,

Забыць цябе не маю сілы...

Ёсць у хаце і парог. Менавіта з яго, з прыступкаў малой радзімы, мы сыходзілі ў свет вялікі — такі неабсяжны і загадкавы, як загадачкі маёй бабулечкі Таццяны. Само пераступанне цераз парог як мяжу паміж прасторай хаты і навакольным светам у народным побыце заўсёды суправаджалася рытуальнымі дзеяннямі: калі варочаліся з царквы пасля хрышчэння, бацька клаў немаўлятка на некалькі хвілін на парозе, што значыла “асвятліць дзіця цераз парог”. Так новы член сям’і ўваходзіў у хату. Падчас сватання сват, пераступіўшы парог, нізка кланяўся і велічаў парог “залатым”. Чаму мы забылі ўсё гэта? Чаму мы, беларусы, працягваем здраджваць хатам свайго роду?

А мне ў вандроўках часта ўзгадваецца песня ў выкананні Анатоля Ярмоленкі і “Сяброў”:

Недзе там за лясамі

Белай птушкай вандруе

І спявае дзяцінства.

Усе мы родам з дзяцінства,

Усе мы родам з дзяцінства,

Дзе мама маладая,

Дзе ля вакна рабіну

Вясёлы вецер калыхае…

Канстанцін Карнялюк.

Оцените материал
(Голосов: 1)
Количество просмотров: 984
Теги

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Лента новостей

Изменились телефонные номера в отделе статистики Волковысского района

15.11.2018 г.

Медики приняли в свою семью пополнение

13.11.2018 г.

Поддержали репутацию бренда

13.11.2018 г.

4 104 килограмма молока в среднем получили от одной коровы в Волковысском районе

11.11.2018 г.

Готовимся к весенним полевым работам

10.11.2018 г.

Освободим себя от курения

10.11.2018 г.

Давление должно быть в норме

09.11.2018 г.

На ярмарку — за работой

09.11.2018 г.

Вспомнили события октября

06.11.2018 г.

На пути к «Хрустальной Альфе»

06.11.2018 г.

В мире IT как дома

05.11.2018 г.

Областной день охраны труда будет проводиться 8 ноября

04.11.2018 г.

Абитуриент, будь в курсе!

03.11.2018 г.

Рост показателей по всем направлениям

02.11.2018 г.

Для всех, кто ищет работу

02.11.2018 г.

Молодые — о христианских ценностях

31.10.2018 г.

Можно сдать ртуть

30.10.2018 г.

Каникулы — пора отдыхать

30.10.2018 г.

Районный слет «Звезды Тимура-2018»

30.10.2018 г.

Чтобы финансы не пели романсы

27.10.2018 г.

Первые — потому что «Первопроходцы»

26.10.2018 г.

25 октября прошла очередная ярмарка вакансий

26.10.2018 г.

«Постой, пешеход, тормозите, колеса!»

23.10.2018 г.

Поддержали акцию «Чистый лес»

23.10.2018 г.

Район включился в акцию

16.10.2018 г.

За безопасность вместе

16.10.2018 г.

В честь Дня матери — бесплатно

11.10.2018 г.

У нас свои супергерои

11.10.2018 г.

Подписка

Для индивидуальных подписчиков: индекс 64020

Ведомственная подписка: индекс 63915


Подписаться на газету можно во всех отделениях почтовой связи района, у почтальонов,

общественных распространителей, в филиале № 402 ОАО «АСБ Беларусбанк» и в редакции «Наш час».

 

С 1 февраля 2016 года вы можете оплатить подписку на газету "Наш час" по системе "Расчет" (ЕРИП) с помощью пластиковой карточки: через банкомат, инфокиоск, терминал, домашний компьютер (если подключен интернет-банкинг).

"Расчет" (ЕРИП) - СМИ - «Наш час» подписка

 

 

«Прямая телефонная линия»

 

15 ноября 2018 заместитель начальника управления – начальник отдела учета организаций и индивидуальных предпринимателей управления учета налогов инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Волковысскому району Апанович Наталья Иосифовна проводит прямую телефонную линию на тему «Порядок ликвидации субъектов предпринимательской деятельности».

Вопросы по указанной тематике можно задать во время «прямой линии» с  10ºº до 12ºº часов по телефону 2-01-18.


15 ноября с 11.00 до 13.00 состоится «прямая телефонная линия» с заведующим нотариальной конторой Волковысского района Ириной Иосифовной Савко по тел. 4-11-99.


15 ноября с 14.00 до 15.00 по тел. 4-13-59 состоится «прямая телефонная линия» по вопросам соблюдения трудового законодательства в оплате труда контрактной формы найма, охраны труда с заместителем начальника управления по труду, занятости и социальной защите Волковысского райисполкома, начальником отдела по труду и трудовым отношениям Натальей Владимировной Якимчик.


16 ноября с 11.00 до 13.00 в кабинете 101 Волковысского райисполкома заместитель Председателя Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь, генерал-майор юстиции Максим Валерьевич Воронин проведет прием граждан и «прямую телефонную линию» по тел. 4-54-23. Предварительная запись на прием по телефону Волковысского межрайонного отдела Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь 2-68-60.


17 ноября субботнюю «прямую телефонную линию» с 9.00 до 12.00 по телефону 4-54-23 проведет заместитель председателя Волковысского райисполкома ГОЛОВАЧ Сергей Викентьевич.


Волковысским райисполкомом еженедельно по четвергам с 10.00 до 13.00 проводится «горячая телефонная линия» по вопросам банного обслуживания населения. Звонки принимаются по тел. 4-12-93.

Новые комментарии

Говорят, что любую идею можно довести до абсурда. По-моему, это как раз то, что происходит сейчас ...
Это все хорошо, конечно, и даже благородно. Но мир во всем мире - это утопия. И с нашим соседями-украин ...
Миротворческая деятельность, которую ведет наше государство, способствует повышению авторитета Беларуси ...
Вы спрашиваете, какое влияние может оказать Беларусь на установление мира и укрепление безопасности в ...
Лично я за мир во всем мире. То, что происходит в Украине, огорчает и сильно тревожит. Почему бы ...
Хорошие кадры - крепкое хозяйство. Было, есть и будет - "кадры решают все"!
Здоровья старикам и их родным
Светлая память этому человеку. Я учился в 14-15 в санатории где он был в руководстве. О нем остались ...
 
 
 
 

 

 

 

 

 

Контакты редакции

Главный редактор: Валентина Михайловна Курилик. Тел. 8 (01512) 4-11-99

Заместитель гл. редактора: Тамара Евгеньевна Гурина. Тел. 8 (01512) 4-10-74

Ответственный секретарь: Алексей Петрович Веруш. Тел. 8 (01512) 2-10-19

Приемная: 8 (01512) 9-40-70

Бухгалтерия: 8 (01512) 4-36-17

Тел./факс 8 (01512) 4-11-95

Справки по объявлениям: 8 (01512) 4-10-72

e-mail: nchas@tut.by