Суббота, 18 Мая 2019 09:07

Аб’ект даследавання — малая радзіма

Автор
У Мінску завяршыўся заключны этап рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў, прысвечаны Году малой радзімы. Адна ўзнагарода прыехала ў Ваўкавыскі раён.

Ваўкавышчыну прадставіла ў фінале навучэнка 10 класа ДУА “Ізабелінскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Аксана Чупрэта. Разам з кіраўніком Ганнай Казіміраўнай Чупрэтай яна даследавала насельніцтва в. Ізабелін, прааналізавала дэмаграфічныя працэсы, якія назіраюцца ў населеным пункце, вызначыла прычыны скарачэння колькасці жыхароў і прапанавала шляхі вырашэння праблемы.

У ходзе навукова-практычнай канферэнцыі Аксана паспяхова абараніла сваю работу і была ўзнагароджана дыпломам III ступені ў намінацыі “Геаграфічнае краязнаўства”.

Прочитано 109 раз Печать