Понедельник, 15 Июня 2020 09:08

Гнезна - мая малая радзіма

Гнезна – гэта невялічкі аграгарадок недалёка ад горада Ваўкавыска.  Каб наведаць яго можна выкарыстаць такі  транспарт як поезд, аўтобус або аўтамабіль.

Сёння Гнезна – гэта дастаткова развіты аграгарадок. Тут ёсць школа, дзіцячы садок, пасялковы савет, культурны цэнтр, пошта, бальніца, касцёл, 2 магазіна.

Мы прапануем Вам цікавае падарожжа па нашаму аграгарадку.

Касцёл Святога Міхаіла

Першы помнік архітэктуры, які мы з Вамі наведаем, гэта касцёл Святога Архангела Міхаіла. Ён увабраў у сябе рысы позняй готыкі і рэнесанса. Вельмі незвычайна для Беларусі, у архітэктурным плане, выглядае  васьмігранная вежа, якая ўпрыгожвае галоўны фасад касцёла.

За сваю гісторыю касцёл перажываў пажары, быў пашкоджаны ў час вайны. Але кожны раз ён быў адноўлены. Пасля другой сусветнай вайны ў 1968 годзе касцёл закрылі і перадалі мясцоваму сельскагаспадарчаму прадпрыемству пад склад. Тым не менш будынак па большай частцы  пуставаў, касцёл паступова прыходзіў у заняпад. Прайшло 20 гадоў і наш архітэктурны помнік вярнулі каталіцкай царкве, пасля гэтага і пачалася яго сапраўдная рэстаўрацыя.

Негледзячы на шматлікія рэстаўрацыйныя работы, касцёл Святога Архангела  Міхаіла  захаваў сваю непаўторную прыгажосць. Яго дзверы заўсёды адкрыты для вандруючых па Беларусі турыстаў.

Сядзіба

Несумненна, яшчэ адным гістарычным скарбам Гнезна з’яўляецца  сядзіба другой паловы 19 стагоддзя, якая выдатна захавалася да нашых дзён.  Яна знаходзіцца на беразе невялікага возера на ўскраіне аграгарадка. Сядзібны комплекс -  гэта палац (цэнтральны будынак комплекса), фрагменты парка з прыгожымі алеямі і іншымі пабудовамі, якія раскінуліся па тэррыторыі ўсяго населенага пункта.  На цяперашні час ў галоўным корпусе знаходзіцца дом культуры. У другіх будынках знаходзяцца кантора, пошта, пасялковы савет. Большасць будынкаў, таксама і парк, з’яўляюцца помнікам архітэктуры 19 стагоддзя, гістарычнай каштоўнасцю не толькі аграгарадка, але і нашай Радзімы.

Вось і падыходзіцьда завяршэння наша падарожжа.  Але мы заўсёды рады сутракаць гасцей на нашай малой Радзіме…У мілым сэрдцу аграгарадку Гнезна!

Калі ў Гнезна Вы не пабывалі

І гістарычных скарбаў нашых  не пазналі

Запрашаем Вас прыехаць ў гэта  месца

Любы аграгарадок наш Гнезна

Навучэнцы ДУА «Гнезнаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа» Ксенія і Вікторыя Крэчак

Прочитано 163 раз Печать