Суббота, 24 Октября 2020 17:31

Адкрытую экскурсію па школьным музеі арганізаваў яго савет для жыхароў аграгарадка Рэпля

У 1996 годзе ў тады яшчэ Рэплеўскай сярэдняй школе быў створаны музей этнаграфіі. Чаму этнаграфіі? Па-першае, на ўроках часта трэба было тлумачыць словы, якія ўжывалі нашы прадзеды ў сваёй размове, а тут можна ўбачыць прадметы, якімі яны карысталіся. Па-другое, у старых людзей яшчэ захавалася шмат рэчаў, якія маглі стаць музейнымі экспанатамі. А потым, заўсёды цікава ведаць, як жылі людзі да нас. Музейны пакой быў размешчаны на 42 кв. м і меў тады дзве экспазіцыі: "Побыт сялян 18-19 стагоддзяў" і "Апрацоўка ільну ў нашай мясцовасці". З цягам часу дабавіліся яшчэ тры: "Ручнікі — рэкі ільняныя", "Вышыўка бабулінымі рукамі" і "Мая малая радзіма".

З першага дня ўзначальвае музей ветэран педагагічнай працы Людміла Паўлаўна Багдан. Разам з саветам музея яна сабрала багаты матэрыял аб сваёй мясцовасці. Галоўная тэма музея — знаёмства з жыццём, бытам, заняткам беларускіх сялян 18-19 стагоддзяў. У музеі можна знайсці адказы на многія пытанні: дзе спалі нашы прадзеды, што і з якога посуда елі, якое адзенне насілі, з чаго шылі, чым займаліся, на чым апрацоўвалі лён.

У музеі сабрана шмат народных святаў і звычаяў нашай мясцовасці: “Парадухі”, “Гуканне вясны”, “Калядкі”, “Саракі”, Дзяды”. Многа разоў вучні Людмілы Паўлаўны перамагалі ў фальклорных конкурсах.

Дзверы музея заўсёды адкрыты для вучняў і іх бацькоў, жыхароў аграгарадка і суседніх вёсак. Адна такая сустрэча адбылася ў нядаўнюю суботу. Савет музея правёў адкрытую экскурсію для жыхароў аграгарадка Рэпля “Традыцыі і звычаі беларускага народа”. На яе запрасілі ветэранаў працы, пенсіянераў. Вучні ўстановы пазнаёмілі з новымі экспазіцыямі музея, арганізавалі для экскурсантаў салодкія пачастункі з гарачай гарбатай.

Жанчынам вельмі спадабалася экскурсія, свае ўражанні яны выказалі ў кнізе водгукаў.

Таццяна РАДЗЕЙКА, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Рэплеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Прочитано 93 раз Печать
Другие материалы в этой категории: « Лишь деревья шумят по-прежнему: деревня Дрогичаны