Версия для печати
Пятница, 20 Января 2023 15:02

Шчасця нашай краіне!

Кожнаму нармальнаму чалавеку хочацца жыць у мірнай краіне, і я думаю, што жыхароў нашай краіны ўзрадавала, што менавіта цяпер, у такі неспакойны час, Указам Прэзідэнта гэты год быў аб’яўлены Годам міру і стварэння.

Даведаўшыся аб гэтым, я адразу падумала, што гэта добры знак, што ў нашай краіне і далей будзе спакой і парадак, а дзеці нашы будуць вучыца ў вну, а самыя малодшыя — гадавацца на радасць сваім бацькам. Кожны чалавек хоча, каб яго акружалі сябры і добрыя людзі, каб можна было позна вечарам спакойна пагуляць на вуліцы, і каб не трэба было закрываць дзверы на тры замкі…

Новы год я сустракала ў мікрараёне Южны, у сям’і сваёй дачкі Віялеты. Мае дзеці жывуць на акуратненькай, чыстай вуліцы з прыгожай назвай Васільковая. Былі яшчэ госці, і гэтым разам усе нашы віншаванні, тосты змяшчалі пажаданні міру. А яшчэ я ў гэтую навагоднюю ноч па-
дзівілася мноству прыгожых салютаў. Гэта ж не вельмі танная забава. Аднак шмат маладых сем’яў цяпер можа сабе яе дазволіць. Што сведчыць аб іх матерыяльным дабрабыце.

Галоўнай мэтай законаў ва ўсім свеце з’яўляецца падтрыманне ў грамадстве такога становішча, каб кожны чалавек меў належныя свабоды, мог захоўваць сваю маёмасць, і не баяўся за сваю краіну, яе незалежнасць і суверэнітэт. Мы, бібліятэкары і настаўнікі нашай гімназіі, імкнемся падчас правядзення розных мерапрыемстваў удзяляць увагу ваеннай тэматыцы, дапамагчы дзецям адчуць, як важна жыць у цудоўнай міралюбівай краіне. Лічым сваім абавязкам стварыць умовы для выхавання пачуцця патрыятызму, пашаны ў адносінах да землякоў, жадання стаць годнымі грамадзянамі Беларусі, якія любяць сваю Радзіму і цікавяцца яе гісторыяй.

У глыбіню гісторыі адыходзіць ваеннае ліхалецце, гады Вялікай Айчыннай вайны, але ніколі не пакінуць нашу памяць тыя грозныя і страшныя часы. Дзякуй Богу, што пра гэта мы толькі чыталі і глядзелі кінафільмы: пра тое, як дзеці гінулі на вайне, як паміралі ад голаду, як трацілі бацькоў і траплялі ў дзіцячыя прытулкі…

Хочацца падзякаваць ветэранаў за тое, што мы і нашы дзеці не зналі голаду, што мы са сваіх вокнаў чуем толькі шум дрэваў і ветру. Дзякуй ім за тое, што мы прасыпаемся ад птушынага спеву, а не ад гулу варожых самалётаў і бамбёжак. Хочацца пажадаць жыхарам нашага горада і нашай цудоўнай краіны ў гэты год радасных эмоцый, дабрабыту, надзеі, аптымізму, моцнага здароўя і, вядома, мірнага неба. Абавязкова — міра ўсім будучым пакаленням, няхай іх вочы зіхацяць толькі ад радасці, а на сэрцах будзе спакой.

Тэрэза Кавальчук, загадчыца бібліятэкі гімназіі № 2 г. Ваўкавыска

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 313 раз