Версия для печати
Среда, 23 Марта 2022 14:52

Аб чым звіняць званы Хатыні? Так называўся урок памяці, які прайшоў у 8 “Б” класе СШ г. п. Краснасельскі

Вясна — гэта блакітнае неба над галавой, воблакі, якія падганяе лёгкі ветрык, першыя нясмелыя сонечныя промні, радасныя дзіцячыя галасы, усё дыхае свежасцю і маладосцю. Але так было не заўсёды… 79 гадоў таму адбылася страшная трагедыя ў весцы Хатынь, дзе жывымі быліспалены 149 чалавек, сярод якіх — 75 дзяцей.Гэтай трагічнай падзеі быў прысвечаны ўрок памяці “Аб чым звіняць званы Хатыні?”, які прайшоў у 8 “Б” класе СШ г.п.Краснасельскі.

Рабяты з лектарскай групы адзначылі, што да вайны Хатынь была звычайнай беларускай вёскай. Але цяпер тут больш ніколі не будзе пахнуць сырадоем і духмяным хлебам, ніколі раніцай не заспяваюць тут пеўні, і ніхто ніколі не пачуе тут дзіцячых галасоў і вясёлых песень, бо час для гэтай вёскі спыніўся вясеннім днём 22 сакавіка 1943 года. Сёння ў Хатыні можна толькі пачуць, як звіняць званы. Чаго яны звіняць? Пра што хочуць нам расказаць? Аб чым яны нас папярэджваюць?

Моўчкі, затаіўшы дыханне, вучні глядзелі відэакліп “Колокола Хатыни”. Безумоўна, усе прысутныя разумелі, што відэа сучаснае, аднак сціскалася сэрца ад таго, што паказаная трагедыя адбылася на самай страве. Пекла на зямлі!

На ўроку памяці гучалі і лічбы, якія ўражвалі, бо за кожнай з іх стаялі лёсы дарослых людзей, маленькіх дзяцей, юнакоў і дзяўчат, цэлых вёсак і гарадоў. Прыгадалі і гісторыю Іосіфа Камінскага, які для кожнага беларуса стаў сімвалам моцы і няскоранасці.

Не маглі не ўспомніць мы пра трагічны лёс і вёскі Шавулічы, якая знаходзіцца недалёка ад нашага пасёлка Краснасельскі. У Шавулічах немцы знішчылі 366 жыхароў, з іх – 120 дзяцей. Усе дамы і пабудовы былі спалены. Так вёска Шавулічы перастала існаваць. На сённяшні дзень тут таксама знаходзіцца мемарыяльны комплекс.

Потым усім класам адправіліся ў віртуальнае падарожжа па мемарыяльнаму комплексу “Хатынь”. Многія выказалі жаданне на вясенніх канікулах адправіцца на экскурсію ў Хатынь, каб усё пабачыць на ўласныя вочы.

Званы Хатыні нагадваюць нам зноў і зноў, што мы павінны ведаць гісторыю сваёй краіны, яе гераічныя і трагічныя старонкі і памятаць, якой дарагой цаной заплаціў наш народ за сваю свабоду і незалежнасць.

Я ўпэўнена, што ўрок памяці знайшоў водгук у сэрцы кожнага вучня і кожны з іх будзе памятаць пра жудасныя дні вайны, каб цаніць кожнае імгненне шчаслівага і мірнага жыцця.

Таццяна ДАНЕШЧЫК,
класны кіраўнік 8 «Б» класа.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1771 раз