Да 140-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Понедельник, 11 Июля 2022 16:32

Да 140-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы

7 ліпеня споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі, драматурга, публіцыста, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Янкі Купалы. З гэтай нагоды ў бібліятэках Ваўкавышчыны былі арганізаваны кніжныя выставы і праведзены разнастайныя мерапрыемствы.

У Гнезнаўскай сельскай бібліятэцы прайшоў дзень купалаўскай кнігі “Знаёмая мова, чароўны радок”. Увазе чытачоў была прадстаўлена кніжная выстава “Слаўны сын зямлі беларускай”, на якой былі сабраны знакамітыя творы аўтара. На працягу дня ў бібліятэку наведваліся чытачы рознага ўзросту. Іх зацікавілі творы, якія яны з задавальненнем чыталі ўслых і абмяркоўвалі. Бібліятэкар расказвала прысутным пра жыццёвы і творчы шлях класіка. Выстава паспрыяла больш глыбокаму знаёмству дзяцей з творамі народнага пісьменніка.

Бібліятэкар Шылавіцкай сельскай бібліятэкі прапанавала чытачам віртуальнае падарожжа «З Купалам у сэрцы жывём» па родным мясцінам паэта. Юныя чытачы “анлайн” наведалі літаратурны музей у Вязынцы, з цікавасцю прайшлі пуцявінамі жыцця і творчасці Янкі Купалы. Гучала цудоўная беларуская мова, дзеці з захапленнем чыталі вершы паэта, адказвалі на пытанні віктарыны, удзельнічалі ў літаратурных гульнях.

У раённай дзіцячай бібліятэцы адбылася паэтычная гадзіна  “Скарб народа – Купала”, на якую былі запрошаны вучні з прышкольнага лагера СШ № 3. Дзеці ўдзельнічалі ў віктарыне “Жыццё і творчасць Янкі Купалы”, спаборнічалі ў конкурсе “Лепшы прамоўца”, пазнаёміліся з кнігамі, прапанаванымі кніжнай выставай “Мне сняцца сны аб Беларусі”.

А для падапечных раённага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, які знаходзіцца ў в. Цеалін , бібліятэкары Ваўкавыскай раённай бібліятэкі  падрыхтавалі  літаратурную гадзіну “У сузор’і геніяў”, на якой пазнаёмілі прысутных з біяграфіяй і знамянальнымі падзеямі з жыцця юбіляраў – Я.Купалы і Я.Коласа. Пенсіянерам была прадстаўлена кніжная выстава аб творчым жыцці паэтаў. Падапечныя таксама не засталіся ў баку і зачыталі свае любімыя вершы. Мерапрыемства дапоўнілі тэматычныя відэаролікі.

Алена Цярэшка, загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Ваўкавыскай раённай бібліятэкі

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2048 раз Печать