Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ў сакавіку 2020 года ініцыявала Усебеларускую акцыю «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!». Два тамы вялікага народнага летапісу ўжо ўбачылі свет - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 31 Июля 2022 16:48

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ў сакавіку 2020 года ініцыявала Усебеларускую акцыю «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!». Два тамы вялікага народнага летапісу ўжо ўбачылі свет

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ў сакавіку 2020 года ініцыявала Усебеларускую акцыю «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!».

Яна праводзіцца з мэтай увекавечання і захавання памяці пакалення перможцаў. НАН звярнулася да кіраўніцтва абласных і раённых выканкамаў, устаноў адукацыі і культуры, грамадскіх арганізацый, усіх зацікаўленых грамадзян Рэспублікі Беларусь з просьбай дапамагчы ў зборы захаваных успамінаў і фотаздымкаў удзельнікаў падзей Вялікай Айчыннай вайны. Інстытут гісторыі НАН збірае ўсю інфармацыю і пасля навуковай апрацоўкі рыхтуе да выдання і стварэння электроннай базы дадзных.

Два тамы вялікага народнага летапісу ўжо ўбачылі свет. Да Дня Перамогі ў 2020 годзе прымеркавалі выданне кнігі першай “Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!”. Яна выйшла ў выдавецтве “Беларуская навука” на 451 старонцы. У выданні прадстаўлены ўспаміны і дакументальныя матэрыялы ваеннага перыяду, яно разлічана на шырокае кола чытачоў, ад прафесійных гісторыкаў да вучнёўскай моладзі.

Сёлета выйшла другое выданне першага тома, а таксама другая кніга гэтага маштабнага праекта, выдадзеная напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У звароце Нацыянальнай акадэміі навук гаворыцца аб тым, што беларускі народ свята шануе памяць загінуўшых. На тэрыторыі нашай краіны ўзведзена больш за 8,5 тысячы мемарыялаў, помнікаў і Курганаў Славы. Вялікая ўвага ўдзяляецца захаванню духоўнай памяці. За дзесяцігоддзі, што прайшлі пасля Вялікай Айчыннай вайны, створаны сотні мастацкіх твораў і кінафільмаў. Айчынныя вучоныя апублікавалі каля 12 тысяч прац, у тым ліку ўникальную 146-томную хроніку “Памяць”, адзіны на постсавецкай прасторы вучэбна-метадычны комплекс «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)”. Толькі ў апошнія гады выдадзены такія знакавыя для нашаго народа и дзяржавы навуковыя працы, як «Уклад беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне» і “Сузор’е герояў зямлі беларускай”.

“Аднак у сучасных геапалітычных умовах, калі не спыняюцца спробы фальсіфікацыі і скажэння гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны, застаецца ўсё менш і менш непасрэдных сведкаў і ўдзельнікаў ваенных падзей, для нас жыццёва важна захаваць для патомкаў кожны факт і дэталь – усё, што стала ўвасабленнем духоўнай сілы беларускага народа ў ваенныя гады”.

Акцыя працягваецца і кожны, у каго захаваліся, напрыклад, сямейныя рэліквіі накшталт фотаздымкаў ці лістоў з фронту або іншых дакументаў тае пары, можа прыняць у ёй удзел.

Ваўкавыская “раёнка” таксама рэалізуе праект, прысвечаны ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны – “Памятью хранимы”. Мы публікуем успаміны нашых сучаснікаў аб іх родных, сваяках, што ваявалі з захопнікамі на фронце ці ў тыле, і памяць аб якіх жыве і сёння ў сем’ях гэтых людзей. Ваўкавычане ахвотна адгукнуліся на нашу прапанову і даслалі ўжо некалькі адпаведных матэрыялаў. Чакаем наступныя.

Успомнім усіх.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2549 раз Печать