×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 85.
Версия для печати
Вторник, 21 Июня 2016 00:00

День памяти и скорби

Не танцуйте сегодня, не пойте. 

В предвечерний задумчивый час

Молчаливо у окон постойте,

Вспомяните погибших за нас.

Это стихотворение Вадима Шефнера называется просто «22 июня». Какого года — добавлять нужды не было. Самую черную в нашей истории дату знают все. Каждый год в день начала Великой Отечественной войны на всей территории бывшего СССР отдают дань памяти ее жертв — тех, кто погиб, сражаясь, и тех, кого не пощадили бомбежки или артобстрелы, случайные пули или преднамеренная нечеловеческая жестокость оккупантов.

Но в этом году мы отмечаем 75-летие не только начала войны, но и героической обороны Брестской крепости, и начала обороны Севастополя, и битвы за Москву, и знаменитого военного парада на Красной площади в Москве в ноябре 41-го года, и начала партизанского и подпольного движения в Беларуси — самого мощного движения Сопротивления в Европе.

До последнего момента люди надеялись, что войны не будет. Но когда она все-таки пришла, миллионы жителей огромной страны встали на защиту Отчизны. Тем, кому не дано было дожить до Победы, посвящаем мы, сегодняшние, этот день — цветы и свечи, и торжественные слова, и непрошенный комок в горле. 22 июня. Незаживающая рана, навеки оставленная нам войной.

                               Да апошняга патрона, ці “Я паміраю, але не здаюся”…

Як заўжды на вайне, галоўная плата кроў,

і плаціць той, хто найменш вінаваты.

Васіль Быкаў

Першапачатковы перыяд Вялікай Айчыннай і сёння, у ХХІ стагоддзі, выклікае шматлікія спрэчкі і дыскусіі, асабліва сярод тых псеўдагісторыкаў, хто хоча ачарніць гісторыю, а праўду падмяняе хлуснёю. І вельмі горка і балюча, што многія з сучаснікаў абыякава ставяцца да падзей самай крывавай вайны ў гісторыі чалавецтва.

Чэрвень, лета 1941 года назаўсёды стануць для сінявокай Беларусі, бадай, адным з самых трагічных перыядаў. З першых жа дзён вайна ператворыцца ў сапраўды Айчынную для кожнага беларуса, для кожнага рэгіёна Бацькаўшчыны, дзе ўзняліся на барацьбу і маладыя, і старыя — уся Айчына.

На тэрыторыю Беларусі наступала самая моцная з трох фашысцкіх груповак вермахта — група армій “Цэнтр”, меўшая сваёй канчатковай мэтай захоп Масквы. У першыя ж гадзіны вайны варожая авіяцыя нанесла ўдары па значных ваенных аб’ектах у заходняй памежнай паласе.

Чырвоная Армія рыхтавалася галоўным чынам да наступальных дзеянняў: многія прытрымліваліся думкі аб магчымай вайне як скарацечнай і на чужой тэрыторыі. Не было поўнасцю праведзена пераўзбраенне войскаў, складанасці былі і з новай тэхнікай, якая толькі пачынала асвойвацца. Нельга забываць, што ўзброеныя сілы былі аслаблены рэпрэсіямі, якія пазбавілі Чырвоную Армію 45 тысяч вопытных камандзіраў. У выніку рэпрэсій на пачатак вайны амаль 75% камандзіраў палкоў і дывізій займалі свае пасады менш года.

Аднак, нягледзячы ні на што нашы салдаты і афіцэры аказвалі адчайнае супраціўленне, праяўляючы ўзоры мужнасці. Насмерць, да апошняга патрона, стаялі на мяжы пагранічнікі. За тыдзень першых баёў байцы пагранічнай заставы лейтэнанта А. Кіжаватава, што знаходзілася ў Брэсцкай крэпасці, знішчылі каля батальёна гітлераўцаў. Сем атак адбіла застава пагранатрада на чале з лейтэнантам В. Усавым: яго пяць разоў ранілі, але ён працягваў кіраваць боем… Абаронцы крэпасці здолелі пратрымацца каля месяца, хаця па планах фашыстаў на захоп крэпасці адводзілася толькі некалькі гадзін. На сценах цытадэлі былі зроблены надпісы, якія сёння вядомы ў многіх куточках Зямлi: “Я паміраю, але не здаюся! Бывай, Радзіма”.

У самыя першыя гадзіны вайны разгарнуліся паветраныя баі і ў небе Беларусі. Каля Радашковічаў здзейснілі гераічны подзвіг камандзір эскадрыллі, капітан М. Гастэла і члены яго экіпажа, накіраваўшы палаючы самалёт на трупу нямецкіх танкаў і аўтамашын.

Больш месяца ішлі баі за Гомель. Толькі 19 жніўня цаной вялікіх страт гітлераўцам удалося захапіць горад. Пры абароне Гомеля здзейсніў свой першы паветраны таран лётчык Б. Коўзан. Дарэчы, гэта адзіны ў свеце лётчык, які зрабіў чатыры паветраныя тараны і застаўся жывы.

Нашым войскам не ўдалося ўтрымаць Мінск, хоць вельмі стойка трымалі абарону 64-я, 100-я, 108-я стралковыя дывізіі. Сілы былі няроўныя, і 28 чэрвеня нямецкія танкі, пераадолеўшы абарону, уварваліся ў сталіцу. У акружэнні ворага апынуліся 11 злучэнняў. Гэта пазбавіла магчымасці стрымліваць націск праціўніка ў цэнтральнай частцы Беларусі.

У абароне Мінска брала ўдзел 100-я стралковая дывізія пад камандаваннем генерал-маёра І. Русіянава, байцы якой упершыню ў вайну выкарысталі “шкляную артылерыю” — бутэлькі з гаручай сумессю супраць танкаў.

Нягледзячы на тое, што гітлераўцы акружылі савецкую групоўку каля Мінска, спроба “маланкава” фарсіраваць водны рубеж на Бярэзіне і выйсці да Дняпра вермахту не ўдалася. Толькі 1 ліпеня часці 47-га германскага танкавага корпуса змаглі прарвацца на ўсходні бераг Бярэзіны. Мужна абараняліся часці 47-га стралковага корпуса генерал-маёра С. Паветкіна і 4-га паветрана-дэсантнага корпуса генерал-маёра А. Жадава ў раёне Бабруйска. Гэта дазволіла заняць баявыя рубяжы свежым савецкім дывізіям, падцягнутым на лінію Дняпра з цэнтральных раёнаў СССР.

І нават адступаючы на ўсход, часці Чырвонай Арміі працягвалі весці цяжкія абарончыя баі. У пачатку ліпеня арганізуецца лінія абароны па Заходняй Дзвіне і Дняпры. Тры дні ішлі цяжкія абарончыя баі на Бярэзіне.

Вялікія баі вяліся ў раёне Магілёва, стрымліваючы націск танкавай групы Гудэрыяна. Дарэчы, абарона горада працягвалася ажно 23 дні (з 4 па 27 ліпеня). Асабліва вызначыўся стралковы полк пад камандаваннем палкоўніка С. Куцепава. Толькі за адзін дзень баёў яго байцы знішчылі 39 фашысцкіх танкаў.

Праціўнік сканцэнтраваў ля Магілёва 4 пяхотныя і 1 танкавую дывізіі, матарызаваны полк СС “Вялікая Германія” і іншыя вайсковыя фарміраванні. Ім супрацьстаялі часці 61-га стралковага корпуса генерал-маёра Ф. Бакуніна і байцы народнага апалчэння. Толькі воінамі 172-й дывізіі генерал-маёра М. Раманава за 10 дзён было знішчана 179 танкаў і бронетранспарцёраў, каля 4 тыс. салдат і афіцэраў праціўніка. Асабліва ўпартыя баі разгарнуліся на Буйніцкім полі…

14 ліпеня 1941 г. пад Оршай упершыню батарэя мінамётаў пад камандаваннем капітана І. Флёрава выкарыстала рэактыўную артылерыю — “кацюшы”. Каля тыдня працягваліся баі за Віцебск.

На жаль, да канца жніўня—пачатку верасня была акупіравана ўся тэрыторыя Беларусі. Аднак двухмесячныя абарончыя баі савецкіх войскаў у Беларусі не дазволілі праціўніку рэалізаваць план “маланкавай вайны”, далі магчымасць сканцэнтраваць рэзервы і падрыхтавацца да абароны на маскоўскім напрамку.

Вядома, нельга не адзначыць вялікую ролю ідэалогіі. У першы ж дзень вайны да грамадзян СССР па радыё звярнуўся намеснік старшыні СНК В. М. Молатаў, які ад імя Савецкага ўрада заклікаў “забяспечыць перамогу над ворагам” шляхам арганізацыі належнай абароны. Разам з разуменнем цяжкага стану на франтах і перспектывай зацяжной вайны пачала фарміравацца сістэма мерапрыемстваў па пераводу ўсяго жыцця краіны на ваенныя рэйкі і стварацца сістэма надзвычайных органаў кіравання.

Ужо 22 чэрвеня 1941 г. Прэзідыум ВС СССР прыняў Указ “Аб ваенным становішчы”. У краіне ўводзіліся абавязковая працоўная павіннасць, звышурочныя работы, устанаўліваўся надзвычайны распарадак работы для дзяржаўных ўстаноў і арганізацый, а таксама ваенныя нормы забеспячэння насельніцтва таварамі і прадуктамі харчавання, на тэрыторыі ўсіх пагранічных рэспублік уводзілася ваеннае становішча. 30 чэрвеня 1941 г. ЦК ВКП (б) і СНК СССР прынялі мабілізацыйны народнагаспадарчы план на ІІІ квартал 1941 г., які патрабаваў тэрмінова пачаць мабілізацыю ўсіх рэсурсаў краіны для забеспячэння патрэб ваеннай абароны. Прадугледжвалася неадкладна ажыццяўляць эвакуацыю — мэтанакіраванае перабазіраванне насельніцтва, абсталявання прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, прадуктаў харчавання, маёмасці, матэрыяльных і культурных каштоўнасцей з месцаў, якім пагражала акупацыя. У выніку Урал, Заходняя Сібір і Сярэдняя Азія пераўтварыліся ў асноўную базу ваеннай эканомікі СССР: сюды за ліпень-снежань 1941 г. было эвакуіравана 2 593 прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку 1 523 буйныя, галоўным чынам з сістэмы ВПК.

Так што не трэба верыць сёння заморскім дзядзькам, якія хлусліва апавядаюць з-за акіяна пра нашу Айчынную вайну. Нам ніколі нельга забываць, што Бацькаўшчына, цалкам ці часткова, знаходзілася пад акупацыяй з чэрвеня 1941г. да ліпеня 1944г. Трэба ўсведамляць, што акупацыйны рэжым у Беларусі — гэта сістэма жудасна-варварскіх мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларусаў як нацыі. У адпаведнасці з планам “Барбароса” акупанты імкнуліся знішчыць дзяржаўнасць беларускага народа, тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі.

На Беларусі фашысты арганізавалі шмат лагераў смерці, гета. Прычым кацлагеры, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі. Сама палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз беларусаў на катаржныя работы ў Германію.

У шматвяковай гісторыі ніколі не было столькі масавага гераізму, фізічнай і духоўнай стойкасці, якія праявіў наш народ у Вялікую Айчынную. Усё менш застаецца сведкаў той жудаснай пары, але глыбокае асэнсаванне неўміручасці нашага народа, яго прагі да волі і незалежнасці, гераізм змагароў з фашызмам павінны быць актуальнымі для ўсіх нас сёння і для нашых нашчадкаў. Дарогі вайны… Тых страшных 1 418 дзён і начэй. З самага пачатку тысячы кіламетраў трэба было пераадолець нашым салдатам, каб здабыць такую доўгачаканую перамогу.

Мне часта ўзгадваецца верш “Спатканне” Петруся Броўкі, які можна назваць салдацкай біяграфіяй. Біяграфіяй тых, хто вайну пачынаў, хто яе прайшоў, выпіўшы гора да самага дна:

Гляньце ў сэрца маё, —

Я прынёс яго з бою.

На агні яго можна

Мячы гартаваць...

Канстанцін КАРНЯЛЮК

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 3564 раз