Вясёлыя гульні, віктарыны, конкурсы прыпевак і загадак — усе забавы на свяце былі прысвечаны галоўнай яго тэме. На свята завіталі госці з Бераставіцкага раёна — артысты з філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аграгарадка Стары Дворац падарылі ўсім удзельнікам мерапрыемства добры настрой сваёй канцэртнай праграмай.
Четверг, 11 Октября 2018 12:12
"Кожная хата капустай багата!" Гастранамічнае свята пад такой назвай ўпершыню адбылося ў аграгарадку Рэпля
Автор Лариса Прокопеня
Падрыхтавалі яго работнікі мясцовага Дома культуры. На імправізаваным падворку гандлявалі капусткай, выпечкай і гарбатай з лекавых траў. Тут жа гасцям быў прадстаўлены парад капусты “Вось якая я бываю”, дзе можна было ўбачыць каралеву агарода самых розных сартоў і памераў. А для аматараў народных рамёстваў быў арганізаваны майстар-клас па вырабу керамікі.
Опубликовано в
Культура