Версия для печати
Среда, 17 Апреля 2019 14:47

У Вярэйкаўскім Доме культуры прайшла тэматычная праграма «Скарбонка мінулага», прысвечаная Году малой радзімы

У ходзе гэтай праграмы работнікі культуры прапанавалі малым жыхарам аграгарадка пазнаёміцца з невычэрпным скарбам народных традыцый, які пакінулі нам нашы продкі.

Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб тым, як жылі нашы дзяды і прадзеды. Як працавалі і чым бавілі час, што рабілі ў хаце і каля хаты, як вырошчвалі хлеб і шылі адзенне. І не проста даведаліся, але і самі паспрабавалі збудаваць буслянку, перанесці вілкамі чыгунок, пакаштавалі любімы ласунак іх равеснікаў з мінулага — духмяны хлеб з маслам і соллю. Дзяўчаты з задавальненнем разглядалі і прымяралі традыцыйныя беларускія спадніцы, патрымалі ў руках хатнія прылады, якімі карысталіся іх бабулі.

Адчыніўшы разам з работнікамі Дома культуры чароўную «Скарбонку мінулага», малыя вяскоўцы адчулі сябе часцінкай гісторыі свайго роднага краю, нашчадкамі продкаў, якія пакінулі нам вялікую і каштоўную спадчыну.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1223 раз