Версия для печати
Вторник, 28 Мая 2019 10:17

У аграгарадку Дзітва Лідскага раёна адбыўся абласны фестываль-свята побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”, у якім удзельнiчалi калектывы Ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры

У конкурсе беларускіх народных побытавых парных танцаў удзельнічалі тры пары ў розных узроставых катэгорыях: удзельнікі гурта “Верасок” філіяла “Мацвееўскі ДК” Мар’яша Кузьма і Павел Смурага (узроставая катэгорыя 11-17 год); Марына Хацітоўская (Мацвееўскі ДК) і Аляксей Урублеўскі (Ізабелінскі ДК) – узроставая катэгорыя 18-50 год; Ганна Суханава і Часлаў Апановіч (Ваўкавыскі раённы Цэнтр культуры) – узроставая катэгорыя ад 51 года. Падрыхтоўкай пар-выканаўцаў побытавых танцаў да ўдзелу ў фестывалі займалася Марына Хацітоўская, загадчык філіялам “Мацвееўскі Дом культуры” і кіраўнік дзіцячых танцавальных калектываў “ДиМ” і “Верасок”, і нездарма. Першае месца ў сваёй узроставай катэгорыі занялі Мар’яша і Павел, трэцяе месца – Ганна і Часлаў. Марына і Аляксей атрымалі дыплом “за адраджэнне, развіццё і папулярызацыю традыцыйнай культуры Гродзеншчыны”.

У канцэрце фальклорных калектываў на фестывалі прыняў удзел народны аўтэнтычны фальклорны гурт “Чараўніцы” філіяла “Мацвееўскі Дом культуры” пад кіраўніцтвам Надзеі Талашка. Калектыў атрымаў дыплом за ўдзел у фестывалі-свяце. У іх выкананні ўсім прысутных гледачам вельмі спадабалася песня “Вяселле камара”. Гэту песню можна назваць візітнай карткай калектыву.

Фестываль ўключаў у сябе яшчэ адну важны момант у парпагандзе тардыцыйнай спадчыны – дэфіле народнага касцюма “Мода ад бабулі”. Ваўкавыскі строй быў таксама прадстаўлены на фестывалі.

Як сказаў старшыня журы, выкладчык этналогіі і мастацтваў УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідента М.А.Козенка, што гэты фестываль – значная падзея для Гродзенскай вобласці. Вельмі важна зберагаць і перадаваць спадчыну нашым нашчадкам.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1549 раз