×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 8964.
Версия для печати
Суббота, 08 Августа 2020 22:50

Беларускія матывы гучалi на ваўкавыскай сцэне

Канцэрт пад назвай “Беларускія матывы” прайшоў увечары ў суботу на галоўнай плошчы Ваўкавыска.

І ў чарговы раз гэты канцэрт паказаў, колькі талентаў нарадзіла ваўкавыская зямля! Нарадзіла, каб унесці свой важкі ўнёсак у агульную культурную спадчыну роднай Беларусі. Канцэрт складаўся выключна намаганнямі мясцовых артыстаў, прычым практычна ўсе яны — лаўрэаты самых розных абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, уладальнікі ганаровых званняў. І ўсё гэта дала Радзіме і свету Ваўкавышчына!

Адкрыла канцэрт на плошчы выступленне народнага ансамбля песні і танца Ваўкавыскага гарадскога Дома культуры “Цвецень”, а працягнулі педагогі, сённяшнія навучэнцы і выпускнікі Ваўкавыскай дзіцячай школы мастацтваў. Прычым выступалі яны ў розных накірунках мастацтва — як танцавальным (ансамблі “Ассорти” і “Пяшчота”), так і вакальным (“Овация”) і інструментальным (“Вне времени”). Артысты прадставілі самыя розныя нумары — прынамсі, песні былі і пра радзіму, і пра каханне, і пра вайну, гучалі са сцэны як даўнейшыя шлягеры, так і свежыя хіты.

Побач з плошчай працавалі гандлёвыя кропкі і розныя дзіцячыя забаўкі, таму жыхары і госці Ваўкавыска розных узростаў і пакаленняў з задавальненнем адпачывалі суботнім вечарам у цэнтры горада. Прыемны летні настрой панаваў у вечаровай атмасферы і заклікаў далучацца да свята, якое зладзілі нашы таленавітыя землякі.

Олег АВШТОЛЬ

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1327 раз