Версия для печати
Среда, 23 Сентября 2020 15:07

У Рупейках святкавалі «Багач»

Жыхары Рупеек адсвяткавалі заканчэнне збору ўраджаю тэматычнай праграмай «Прыйшоў Багач — хавай рагач», на якую іх запрасілі работнікі мясцовага Дома культуры.

Багач — гэта адно са старажытных восеньскіх святаў, якім падводзілі вынік усім палявым работам. Яго сімвал, лубок з жытам, у якім замацавана свечка, насілі з хаты ў хату, дзякуючы Богу за багаты ўраджай, спяваючы традыцыйныя абрадавыя песні. Народныя традыцыі, звязаныя з гэтым святам, нагадалі аднавяскоўцам удзельнікі клуба аматараў народнай песні «Бліскавіца», якія правялі сцэнічны варыянт абраду «Багач». Самыя маленькія жыхары Рупеек з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнёвай праграме «Багачаўскія забавы».

Служба інфармацыі "НЧ"

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 674 раз