Пачаўся ён з тэатралізаванага прадстаўлення з жартоўным аўкцыёнам. Артысты Вярэйкаўскага Дома культуры падрыхтавалі канцэрт і забаўляльную праграму. Цікава было назіраць, як гаспадыні навобмацак адгадвалі садавіну і гародніну, вымяралі адрэзы на сукенкі або з завязанымі вачыма зрэзвалі прызы з вяроўкі. Дарэчы, сельскагаспадарчую прадукцыю на кірмашы можна было не только набыць, але і выйграць. Напрыклад, за добрыя веды беларускіх прымавак або рэцэпт самай смачнай кашы.
Тыя, каму не пашанцавала ў гульні, не надта засмучаліся, бо і гародніна, і садавіна, і рыба, і саджанцы, і ласункі, і цацкі, якія прывезлі на продаж сельскагаспадарчае прадпрыемства РСКУП «Ваўкавыскае», прыватныя прадпрымальнікі з суседніх раёнаў і мясцовыя жыхары, на кірмашы былі прадстаўлены на любы густ і кашалёк.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.