Версия для печати
Среда, 22 Июня 2022 18:10

У раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча, прысвечаная прэзентацыі кніг Інгі Вінарскай і нашага земляка – Мікалая Іваноўскага, сяброў літаратурнага клуба «Экватар», які функцыянуе на базе бібліятэкі Цэнтральнага Дома афіцэраў у Мінску

Новая кніга паэта Мікалая Іваноўскага “Суквецце любові” выда­дзена з нагоды 70-гадовага юбілею аўтара. У зборнік уключаны вершы, напісаныя ў розныя гады, у тым ліку зусім новыя, якія друкуюцца ўпершыню. Пять раздзелаў кнігі складаюць творы разнастайнай тэматыкі: вершы пра каханне і патрыятычная лірыка, вершы, прысвечаныя малой радзіме, роднай мове і прыродзе роднага краю, а таксама гумарыстычная паэзія.

“Гучы, маё сэрца, гучы…”– так называецца кніга Інгі Вінарскай, у якую ўвайшлі творы паэткі, напісаныя аўтаркай і перакладзеныя з рускай на беларускую мову. Дыяпазон тэм і пачуццяў — самы разнастайны, увесь час трымае чытача ў эпіцэнтры максімальнага духоўнага напружання і яркага незвычайнага светаадчування.

На сустрэчу з паэтамі сабраліся неабыякавыя да мастацкага слова і культурнага жыцця раёна людзі. Аўтары расказалі пра свае выданні, пра звычайныя і незвычайныя моманты падчас падрыхтоўкі кніг, пра сябе і свой уласны позірк на навакольны свет. Размова атрымалася шчырая і добразычлівая. Чытачы доўга не хацелі развітвацца з аўтарамі, бралі ў пісьменікаў аўтографы, фатаграфаваліся з імі на памяць. Многія выказалі пажаданне мець іх кнігі ў сваёй хатняй бібліятэцы. Некалькі экземпляраў аўтары падарылі раённай бібліятэцы. Вельмі прыемна было атрымаць такі каштоўны падарунак.

Прэзентацыя стала без перабольшвання душэўным святам як для аўтараў, так і для чытачоў, і для работнікаў бібліятэкі.

Вольга Шалястовіч, метадыст аддзела маркетынгу  і сацыякультурнай дзейнасці Ваўкавыскай раённай бібліятэкі

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1392 раз