Версия для печати
Среда, 01 Февраля 2023 17:08

У Ваўкавыскім гарадскім Доме культуры прайшоў занальны этап VII рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Прывітанне, свет!”

Ганна Макар

У Ваўкавыскім гарадскім Доме культуры прайшоў занальны этап VII рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Прывітанне, свет!”, удзельнікамі якога сталі лепшыя творчыя калектывы і выканаўцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі Ваўкавышчыны.

Агляд-конкурс дзіцячай творчасці “Прывітанне, свет!” стаў традыцыйным і праводзіцца з 2009 года. Праз кожныя два гады таленавітыя дзеці ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў дэманструюць свае кампазіцыі на своеасаблівай «Алімпіядзе творчасці».

Дэвізам яркага мерапрыемства сталі радкi “Радзіма мая, у марах, у песнях, у словах…”. На суд журы з Гродзенскага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі была прадстаўлена канцэртная праграма “Беларусь у сэрцы назаўжды!”. Дваццаць нумароў у розных жанрах і намінацыях прадставілі юныя таленты Ваўкавышчыны разам са сваімі настаўнікамі.

Канцэрт прайшоў на адным дыханні, уразіў сваім высокім узроўнем харэаграфічных пастановак, цікавымі творчымі знаходкамі артыстаў.

Конкурс меў намінацыі: “Вакальная творчасць”, “Тэатр моды”, “Тэатральная творчасць”, “Харэаграфічная творчасць”, “Інструментальная музыка”. Выступілі хлопчыкі і дзяўчынкі з гімназій № 1 і № 2, СШ № 3, СШ № 4, СШ № 5, СШ № 7, СШ № 2 г. п. Рось, Мацвееўскай СШ, Ваўкавыскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Вядучыя Алеся Юшына (СШ № 7), Цімафей Казлоўскі (СШ № 7), Анастасія Мачок (СШ № 5), Ілья Зімянкоў (Ізабелінская СШ) крэатыўна аб’яўлялі кожны нумар.

Зацікавілі прысутных заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр моды “Спадчына”, вакальны ансамбль “Паркаль”, Карына Карповіч, Сцяпан Шыркавец, Ксенія Гжэсяк, Анастасія Юшчанка, Аляксандра Мазурчык, Анастасія Казлоўская, Кірыл Бежын і студыя танца “Вясёлка”, інструментальны ансамбль “Озорные ложкари”, харэаграфічны каллектыў “Шаг вперед”, Надзея Логвінава, Ульяна Васілько і іншыя. Праграмма была насычанай, змястоўнай і дынамічнай.

Такое яркае мерапрыемства стала вынікам доўгай і крапатлівай работы творчых калектываў, тых, хто жыве творчасцю і ўсе свае сілы аддае любімай працы. Па выніках занальнага этапа будуць адабраны лепшыя нумары, якія прымуць удзел у абласным этапе рсэпубліканскага конкурсу. Будзем чакаць вынікаў!

DSC_0209.jpg DSC_0215.jpg DSC_0218.jpg

DSC_0224.jpg DSC_0226.jpg DSC_0232.jpg

DSC_0239.jpg DSC_0240.jpg DSC_0260.jpg

DSC_0269.jpg DSC_0281.jpg DSC_0297.jpg

DSC_0300.jpg DSC_0303.jpg DSC_0305.jpg

DSC_0307.jpg DSC_0316.jpg DSC_0324.jpg

DSC_0325.jpg DSC_0332.jpg

Фота аўтара.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1355 раз