«Ад цацкі да кніжкі» - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 11 Июня 2016 00:00

«Ад цацкі да кніжкі»

Цікавую забаўляльна-пазнавальную праграму пад такой назвай падрыхтавалі супрацоўнікі раённай бібліятэкі для сваіх самых маленькіх наведвальнікаў.

На пляцоўцы каля бібліятэкі размясціліся выставачныя паліцы з кніжкамі-лічылкамі, гукавымі кніжкамі і настольнымі гульнямі. Тут жа дзеці маглі паглядзець мульцікі, памаляваць крэйдай на асфальце або алоўкам на паперы, паспаборнічаць у гульні «Дартс», праявіць свой спрыт пры выбіванні кегляў і ў іншых конкурсах на свежым паветры.

Бібліятэкары Наталля Лышчык і Маргарыта Губаева праводзілі з дзецьмі віктарыны, пазнавальныя конкурсы, літаратурныя гульні, з дапамогай якіх імкнуліся далучыць дзяцей да кнігі і чытання. На памяць маленькія госці атрымалі маляўнічыя каляндарыкі з запрашэннем наведваць бібліятэку, ну і, вядома, добры настрой і прыемныя ўражанні.

Іншыя бібліятэчныя ўстановы таксама не забылі пра маленькіх чытачоў. У Ізабелінскай сельскай бібліятэцы ім была прапанавана гульнёва-пазнавальная праграма «Пусть будет мирным небо над землей, пусть детство звонкое смеется», у Падароскай — праграма «Мы, маленькие дети, — счастливей всех на свете», а ў Войткавіцкай — конкурс малюнкаў «Святло дзяцінства залатое».

Надзея Гудко, загадчык аддзела маркетынгу Ваўкавыскай раённай бібліятэкі

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2525 раз Печать
Другие материалы в этой категории: Все народы в гости к нам Ваўкавышчына літаратурная