Версия для печати
Четверг, 24 Апреля 2025 17:15

Памяць жыве ў літаратурных радках

У раённай бібліятэцы прайшла творчая сустрэча ў рамках ваенна-патрыятычнага літаратурнага тура “Пад мірным небам Беларусі”, арганізаванага Гродзенскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі і прысвечанага 80-годдзю Вялікай Перамогі.

Дзень Перамогі — гэта не толькі свята. Гэта дзень памяці, глыбокай пашаны і падзякі ўсім, хто набліжаў Вялікую Перамогу. Мы не бачылі жахаў вайны на свае вочы і ведаем пра яе з успамінаў ветэранаў, з фільмаў і, вядома, з кніг. Тэма вайны была і застаецца адной з галоўных у публіцыстыцы і мастацкай літаратуры. У вершах і прозе захоўваюцца для будучых пакаленняў не толькі самі факты і падзеі, але і непадробныя эмоцыі іх удзельнікаў. Данесці іх да чытачоў, каб напомніць каштоўнасць здабытай перамогі і нашага мірнага жыцця сёння — мэта літаратурна-патрыятычнага тура “Пад мірным небам Беларусі”, у якім прынялі ўдзел паэтэса, празаік, старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Людміла Кебіч, паэт і публіцыст Дзмітрый Радзівончык, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, лаўрэат прэміі імя А. І. Дубко “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” Мікалай Іваноўскі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктар Курловіч, паэтэса і публіцыст Тамара Мазур, паэтэса Галіна Смок.

изображение_viber_2025-04-24_16-01-33-526

— Наша літаратурна-патрыятычная акцыя называецца “Пад мірным небам Беларусі”, таму што няма нічога больш каштоўнага, чым углядацца ў неба і бачыць яго чыстым і мірным. Сёння, у Міжнародны дзень кнігі, мы вырашылі здейсніць наш літаратурны тур, падчас якога чытаем свае творы, і новыя, і тыя, што былі напісаны раней, на тэму вайны, на тэму Перамогі, — павітаўшы ўдзельнікаў сустрэчы, расказала Людміла Кебіч. — Некаторыя з гэтых вершаў увайшлі ў калектыўны зборнік “Памяці вечны агонь”, які мы стварылі спецыяльна да 80-годдзя вызвалення Беларусі. У ім сабраны лепшыя тэматчныя творы паэтаў і пісьменнікаў Гродзенскай вобласці. А на наступным тыдні выйдзе ячшэ адна кніга — “Память огненных лет”. Гэта паэтычны зборнік, у які ўвайшлі творы не толькі нашых, гродзенскіх паэтаў, але і дасланыя нашымі сябрамі з Расіі. І яшчэ адзін зборнік мы падрыхтавалі, празаічны, з успамінамі, эссэ, нарысамі і апавяданнямі на тэму вайны, ён будзе называцца “Поле памяці”. Гэтыя кнігі ўжо ў друку і выйдуць на наступным тыдні.

изображение_viber_2025-04-24_16-01-34-171

— Вельмі важна, што ў гэтай нашай акцыі актыўны ўдзел прымае моладзь, — адзначыў Дзмітрый Радзівончык. — Сёння мы наведалі тры раёны, Гродзенскі, Бераставіцкі і Ваўкавыскі, і на кожным мерапрыемстве прысутнічалі моладзь, школьнікі, навучэнцы. Мы выказываем удзячнасць работнікам бібліятяэк, педагогам, усім, хто накіраваў сваіх выхаванцаў на сустрэчу з намі. Гэта вельмі важна, каб маладое пакаленне ведала праўду пра вайну, памятала, якім коштам была здабыта Перамога.

изображение_viber_2025-04-24_16-01-35-472

Пісьменнік прадставіў ячшэ адну кнігу “Победили! Перамаглі!”, выдадзеную ў мінулым годзе ў Санкт-Пецярбургу. Гэты расійска-беларускі праект аб’яднаў творы аб Вялікай Айчыннай вайне, аўтарамі якіх з’яўляюцца пісьменнікі Санкт-Пецярбургскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Расіі, Пскоўскага рэгіянальнага аддзела Саюза пісьменнікаў Расіі, а таксама членоў Саюза пісьменнікаў Беларусі з розных рэгіёнаў нашай краіны.

изображение_viber_2025-04-24_16-01-36-092

Адзін з гэтых твораў — нарыс Дзмітрыя Радзівончыка «Один из тысяч», у якім ён расказаў пра свайго дзеда, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Гэты нарыс прынёс пісьменніку перамогу ў расійска-беларускім конкурсе імя Сіманава. Удзельнікі мерапрыемства мелі ўнікальную магчымасць паслухаць яго ў выкананні аўтара.

изображение_viber_2025-04-24_16-01-38-100

Вершы пра вайну і Перамогу, пра абаронцаў Айчыны, гераізм савецкага народа, спыніўшага фашысцкіх захопнікаў і аднавіўшага разбураную краіну, прагучалі ў выкананні паэтаў-удзельнікаў акцыі. Яны падзяліліся сваімі творчымі планамі, прадставілі зборнікі сваіх твораў, адказалі на пытанні чытачоў. З вялікай цікавасцю прысутныя слухалі выступленні гасцей, а некоторыя і самі выйшлі да “вольнага мікрафона”, каб прачытаць вершы і выразіць падзяку пісьменнікам.

изображение_viber_2025-04-24_16-01-39-107

— Вялікі дзякуй вам за вашы творы і за гэту цудоўную акцыю, падчас якой мы маем магчымасць пачуць іх, — сказала напрыканцы сустрэчы адказны сакратар Ваўкавыскага раённага савета ветэранаў Тамара Луговіч. — Вельмі прыемна, што ў ёй прымаюць удзел нашы ваўкавыскія паэты. Прыемна, что нашы землякі, якія зараз ужо жывуць у іншых гарадах, не забываюць сваю малую радзіму. Ад імя савета ветэранаў я хачу падзякаваць вам за вашу творчасць. Мы часта звяртаемся да яе ў сваіх мерапрыемствах, якія праводзім у нашай арганізацыі. Хачу падзякаваць вам і пажадаць натхнення і плённай творчай дзейнасці.

изображение_viber_2025-04-24_16-01-40-379

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 160 раз