Версия для печати
Воскресенье, 27 Июля 2025 20:59

У Ізабеліне ў мінулую нядзелю адбылося “Свята традыцый і фальклору”

 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел калектывы і выканаўцы з Ваўкавыскага, Мастоўскага, Слонімскага, Свіслацкага і Гродзенскага раёнаў.

У рамках мерапрыемства прайшоў занальны тур агляду-конкурсу абласнога фестывалю «Панямоння жыватворныя крыніцы». Наш раён на святочнай сцэне дастойна прадставілі народны фальклорны гурт “Чараўніцы”, узорны фальклорны гурт “Чобаты”, фальклорны гурт “Спадарыня”, а таксама юныя выканаўцы побытавых танцаў Паліна і Нікіта Сарокі.

Госці свята мелі ўнікальную магчымасць здзейсніць падарожжа да культурных вытокаў і бліжэй пазнаёміцца з багатай спадчынай, якая засталася нам ад прадзедаў. Народныя песні і танцы, стравы беларускай кухні і народныя рамёствы Панямоння былі шырока прадстаўлены на святочных пляцоўках. Жадаючыя маглі не толькі пагля­дзець і набыць прыгожыя вырабы, але і паспрабаваць стварыць іх сваімі рукамі падчас майстар-класаў. А таксама прыняць удзел у традыцыйных гульнях і забавах, пакаштаваць і прыгатаваць стравы беларускай кухні на выставе-дэгустацыі і навучыцца танцаваць старадаўнія побытавыя танцы, а затым па­ўдзельнічаць у флешмобе «Танцуем па-даўнейшаму».

— Свята традыцый і фальклору сёлета прайшло ў Ізабеліне ўпершыню, але адразу спадабалася яго ўдзельнікам, — адзначыла намеснік дырэктара Ваўкавыскага раённага цэнтра культуры Вольга Урбановіч. — Супрацоўнікі раённага цэнтра культуры, якія выступілі яго арганізатарамі, ставілі перад сабой мэту не проста прапанаваць цікавы адпачынак для мясцовага насельніцтва і гасцей, але і далучыць іх да культурнай спадчыны, аднавіць цікавасць да традыцыйных рамёстваў і творчасці. І можна адзна­чыць, што ў нас гэта атрымалася. Свята ўжо атрымала мноства станоўчых водгукаў. І, магчыма, стане традыцыйным.

изображение_viber_2025-07-27_19-34-49-592.jpg изображение_viber_2025-07-27_19-34-51-777.jpg изображение_viber_2025-07-27_19-34-56-451.jpg

изображение_viber_2025-07-27_19-34-58-736.jpg изображение_viber_2025-07-27_19-35-00-881.jpg изображение_viber_2025-07-27_19-35-03-010.jpg

изображение_viber_2025-07-27_19-35-05-439.jpg изображение_viber_2025-07-27_19-35-07-678.jpg изображение_viber_2025-07-27_19-35-10-213.jpg

изображение_viber_2025-07-27_19-35-19-827.jpg изображение_viber_2025-07-27_19-35-24-313.jpg изображение_viber_2025-07-27_19-37-15-026.jpg

изображение_viber_2025-07-27_19-37-17-136.jpg изображение_viber_2025-07-27_19-37-19-758.jpg изображение_viber_2025-07-27_19-37-26-670.jpg

изображение_viber_2025-07-27_19-37-29-260.jpg изображение_viber_2025-07-27_19-38-49-104.jpg изображение_viber_2025-07-27_19-38-53-580.jpg

изображение_viber_2025-07-27_19-38-56-173.jpg изображение_viber_2025-07-27_19-38-58-398.jpg

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1161 раз