Нашы ў Аўцюках - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Вторник, 12 Июля 2016 00:00

Нашы ў Аўцюках

Олег Авштоль

Ваўкавыскія артысты, пераважна супрацоўнікі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, годна прадставілі Гродзеншчыну на VIII Рэспубліканскім фестывалі народнага гумару “Аўцюкі-2016”, які прайшоў у мінулыя выхадныя ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці.

Усяго ў фестывалі прымалі ўдзел 8 калектываў з розных абласцей Беларусі і Мінска, а таксама артысты з Расіі, Украіны і Малдовы.

Нашы землякі выступілі ў шасці з сямі намінацый і прывезлі дадому пяць дыпломаў. У намінацыі “Прыпеўкі” другое месца занялі Лілія Мароз і Валерый Данільчык, таксама дыпломам другой ступені ў намінацыі “Гумарыстычны танец” адзначаны Вікторыя Хамчукова, Серж Антоненка і Аляксандр Мельнікаў, а Галіна Чарапок у намінацыі “Анекдот” удастоілася трэцяга месца. Акрамя таго, Вікторыя Хамчукова стала адной з чатырох дзяўчын, адзначаных дыпломамі за ўдзел у конкурсе прыгажосці (вясковай прастаты) “Міс Аўцюкі-2016”, а народны ансамбль беларускай песні “Медуніца” ўвайшоў у лік трох дыпламантаў па выніках агляду прывітанняў-прэзентацый творчых калектываў.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2749 раз Печать