На пляцоўцы “Ніці продкаў” народны майстар Яніна Іюльская праводзіць майстар-клас па простым двухнітовым ткацтве, унесеным ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. Яніна Вацлаваўна расказвае гасцям свята пра яго носьбіта Любоў Сцяпанаўну Балёнь, ад якой сама пераняла гэта майстэрства, і пра работу, якая праводзіцца ў цэнтры па захаванню і папулярызацыі гэтага старажытнага рамяства сярод маладога пакалення.