Адбылася сустрэча з Вячкам Целешам - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Пятница, 22 Июля 2016 00:00

Адбылася сустрэча з Вячкам Целешам

У Ваўкавыскай раённай бібліятэцы прайшла сустрэча з мастаком, мастацтвазнаўцам, краязнаўцам, грамадскім дзеячом, членам Саюзаў мастакоў Беларусі i Латвіі i нашым земляком Вячкам Целешам.

Падчас двухгадзіннай сустрэчы адбылася прэзентацыя яго кнігі «Адсюль наш род, тут мой прычал». Аўтар прадстаўляў яе ўжо ў Рызе, Гродне, Краснасельскім i ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску, зараз чарга дайшла да Ваўкавыска. Акрамя таго, Вячка Целеш коратка распавёў аб сваёй творчай біяграфіі, адказаў на шматлікія пытанні прысутных, а таксама падарыў двум шчасліўчыкам своеасаблівай латарэі па кнiзе. На заканчэнне сустрэчы Вячку Целешу былі ўручаны памятныя сувеніры ад кіраўніцтва раённай бібліятэкі.

Больш падрабязна ў нашай газеце.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2844 раз Печать