Асаблівая ўвага ў праекце надаецца папулярызацыі беларускіх традыцый. Выстава ў аддзяленні стала сімвалічнай і неабходнай для дэталёвага знаёмства падапечных з гісторыяй роднага краю, яго традыцыямі.
Спецыяліст па сацыяльнай рабоце Таццяна Кубіцкая правяла занятак-падарожжа “Народнаму жыць у вяках”, падчас якога азнаёміла з багатымі каранямі нашай культурнай спадчыны. Занятак атрымаўся жывы і інтэрактыўны. Не абышлося без музыкі і паэзіі — падапечныя спявалі народныя песні і чыталі вершы беларускіх паэтаў.
— Такія сустрэчы дапамагаюць адчуць духоўную еднасць і згуртаванасць праз папулярызацыю традыцыйных каштоўнасцей. Праект працягвае сваю работу, адкрываючы новыя старонкі нашай багатай спадчыны, — адзначыла загадчык аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Ваўкавыскага раёна Наталля Варчак.
На выставе можна ўбачыць не толькі лялькі ў нацыянальных касцюмах, але і вышыванкі.
Занятак стаў сапраўдным душэўным і прыгожым святам, якое аб’яднала знаўцаў роднай культуры, беларускіх традыцый і нацыянальных каштоўнасцей, якія ганарацца сваімі звычаямі, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.