А ў Ваўкавыскай дзіцячай школе мастацтваў адкрылася незвычайная выстава, аўтарам і натхняльнікам якой з’яўляецца Зоя Ганчарык — настаўніца школы і старшыня первічнай ветэранскай арганізацыі аддзела культуры Ваўкавыскага райвыканкама. Гэта візуальны летапіс захаваў важныя моманты жыцця школы, людзей, якія заклалі асновы для сённяшніх поспехаў.
«Адзін з галоўных падтэкстаў акцыі – павага да сваіх каранёў, да людзей, якія стварылі фундамент для сённяшняга дня, — адзначыла Зоя Мікалаеўна. — Гэтая выстава – наш унёсак у агульную справу захавання памяці і павагі да сваіх педагогаў, да сваёй гісторыі».
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.